Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

З 17 кастрычніка 2020 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае працу "Школа юнага гісторыка".

Слухачамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Мэта школы — паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7–11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Заняткі праводзяцца 2 разы ў месяц па суботах на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14.30). Расклад заняткаў будзе размешчаны на сайце факультэта і дадаткова адпраўлены зарэгістраваным слухачам школы ў першым інфармацыйным лісце.

Навучанне бясплатнае.

Заяўкі прымаюцца па 16 кастрычніка 2020 г. з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе www.hist.bsu.by/school

Уся інфармацыя аб "Школе юнага гісторыка" размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле "Абітурыенту" — "Школа юнага гісторыка".

Тэлефон для даведак: +375 17 209 55 98.

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 17 354-43-00.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика