Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гістарычны факультэт, Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў запрашаюць прыняць удзел у Міжнародным навуковым круглым стале “Сацыяльныя інстытуты ў Вялікім Княстве Літоўскім у ранні Новы час: генезіс і эвалюцыя”.

Мэтай плануемага круглага стала з’яўляецца стварэнне пляцоўкі для абмеркавання новых падыходаў і прэзентацыі сваіх напрацовак даследчыкамі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст.

Ва ўмовах пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі арганізатары пакідаюць за сабой права правядзення on-line пасяджэння з выкарыстаннем адпаведных тэхналогій.

Прапануем наступныя пытанні да шырокага абмеркавання:

  • Школа сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі Паўла Алегавіча Лойкі; канцэптуальныя і метадалагічныя падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі ранняго Новага часу;
  • Гістарыяграфія гісторыі сацыяльных інстытутаў Вялікага Княства Літоўскага ў ХХ –пачатку ХХІ ст.;
  • Дынастыя як сацыяльны інстытут: аб вертыкальных і гарызантальных вымярэннях;
  • Сацыяльныя і палітычныя інстытуты Вялікага Княства Літоўскага XVIXVIIIстст. у кантэксце гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
  • Гісторыя царквы як сацыяльнага інстытута ў Вялікім Княстве Літоўскім ва ўмовах рэлігійнай эвалюцыі Еўропы ў ранні Новы час;

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская (сінхронны пераклад не прадугледжаны).

Час правядзення: 2 снежня 2020 г.

Месца правядзення: Гістарычны факультэт БДУ, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Фармат дакладаў і рэгламент круглага стала: праца з 10 да 14 гадзін, паведамленне – да 15 хвілін.

Заяўкі з ўказаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; ступеняў і званняў; наймення структурнага падраздзялення; кантактных дадзеных; і тэмы паведамлення дасылайце да 1 снежня 2020 г. на адрас электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Адказны –кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.

Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі на ежу, транспартныя расходы і іншае аплочваюцца камандзіруючымі арганізацыямі.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (Old-Belarus_2020.pdf)Інфармацыйны лістМіжнародны навуковы круглы стол “Сацыяльныя інстытуты ў Вялікім Княстве Літоўскім у ранні Новы час: генезіс і эвалюцыя” (2 снежня 2020 г., Мінск)220 kB

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика