Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

Падведзены вынікі працы Школы юнага гісторыка, якая ў 2020/2021 навучальным годзе працавала online. Заняткі праходзілі з кастрычніка 2020 г. па сакавік 2021 г. двойчы ў месяц. Навучэнцы праслухалі курс лекцый, прысвечаных актуальным тэмам з айчыннай і сусветнай гісторыі, этнаграфіі Беларусі. Па выніках работы 12 слухачоў атрымалі Сертыфікаты Школы юнага гісторыка. Сярод іх вучні 7–11 класаў сярэдніх школ, гімназій і ліцеяў Мінска, Мінскай вобласці і Магілёва: Навоеў А., Варашылаў І., Казакевіч Д, Выбараў Д., Ткачова К., Шарэйка Р., Ашыхміна С., Грахольскі У., Ксенафонтаў М., Церахаў Я., Сарокін А., Чэрнік А.

Хочацца выказаць асобую падзяку ўсім выкладчыкам, магістрантам і супрацоўнікам гістарычнага факультэта, якія бралі ўдзел у арганізацыі і правядзенні заняткаў у Школе юнага гісторыка 2020/2021: Вайтовіч А.У., Грыбко І.Л, Перзашкевічу А.В., Скварчэўскаму Дз.В., Тарканеўскаму А.А., Пецюкевіч Т.У., Бокшы Г.В., Тамковічу Ю.В., Шабар М.С., Бузуну Дз.М., Вайтовічу С.У. Заняткі ў школе былі змястоўнымі, насычанымі і ілюстратыўнымі. Арганізатары школы спадзяюцца на далейшае паспяховае супрацоўніцтва.

Куратар Школы юнага гісторыка,
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў
Дзянісава А.Р.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

bsu ru w

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика