Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

PBK 9982Студэнты 1 курса гісторыка-архіўнага аддзялення ўдзельнічалі ў адкрыцці інтэрактыўнай выставы БДУ «Партызаны Беларусі». Ужо на шляху да рэктарата, дзе размешчаны арыгінальныя дакументальныя матэрыялы, студэнты пазнаёміліся з аўтэнтычнымі архітэктурнымі забудовамі часоў вайны. Сустрэча і размова з дырэктарам Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэем Дземянюком толькі дапоўніла і дазваляе ў хуткім часе наведаць непасрэдна архіў, пазнаёміцца з яго значнымі матэрыяламі вайны.

Пры адкрыцці выставы рэктарам БДУ Андрэем Дзмітравічам Каралём выказана запрашэнне да працы на ніве сумеснага шанавання памяці абаронцаў бацькаўшчыны. Радуе, што праэктная праца з гістарычнымі крыніцамі, па меркаванню дырэктара НАРБ А.К. Дземянюка, бачыцца разам з гісторыкамі-архівістамі. Да супрацоўніцтва прызваў і адзін з арганізатараў выставы ад выдавецкага дома «Беларусь сегодня».

Агляд дакументаў, размова з рэктарам і арганізатарамі выставы дазволіла прыцягнуць увагу на творчую дзейнасць студэнтаў і выкладчыкаў гістрарычнага факультэта ў межах дзеючага праэкта - спатканняў на шляхах і месцах памяці Трасцянца і Благаўшчыны, мемарыялаў «шталаг 352» (Масюкоўшчына), «шталаг 342» (Маладзечна), Чырвонага Берага, а таксама наведвання помнікаў і абяліскаў у Красным, Лебедзева, Гарадку, Гарадзеях і Стаўбцах.

Таму студэнтаў чакае працяг — цікавыя творчыя сустрэчы і выніковая праца.

Куратар 5 групы Кузьма Козак

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

bsu ru w

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика