Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

Другія Лойкаўскія чытанні (17.11.2022 г.)

На гістарычным факультэце 17 лістапада 2022 г. адбыліся Другія Лойкаўскія чытанні, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Агульнай тэмай навуковага мерапрыемства вызначаліся “Вымярэнні Вялікага Княства Літоўскага: асоба і сацыяльныя групы”, але праблематыка разглядалася нашмат шырэй: ад гістарыяграфіі і метадалогіі да сацыяльна-палітычнай гісторыі і элементаў культурнай разнастайнасці ў Беларусі ў XIV – XVIII ст. Да ўдзелу запрашаліся супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Цэнтральная ўвага была нададзена стану даследавання гісторыі ранняга Новага часу ў айчыннай гістарычнай навуцы ў 1990-2010-ыя гг., і ролі інтэлектуальнага ўнёску Паўла Алегавіча Лойкі ў нацыянальны гістарычны наратыў, традыцыі і пераемнасць даследчых накірункаў у творах яго вучняў. Вызначана важнасць канструявання антрапалогіі навукі і падрыхтоўкі спецыяльных кадраў на прыкладзе персанальных і інстытуцыянальных навуковых школ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У сваім уводным слове дэкан гістарычнага факультэта А.Г. Каханоўскі вызначыў перспектывы даследавання эпохі ва ўніверсітэцкай навуцы ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. У сваім паведамленні прафесар В.Ф. Голубеў даў ацэнку метадалагічнаму стану вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі. Дацэнт А.Ул. Любы паказаў шляхі і наступствы трансфармацый персанальных і інстытуцыянальных навуковых школ у ВКЛістыцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў сучаснасці. Асобны блок паведамленняў быў прысвечаны асобе П.А. Лойкі, яго канцэпцыі шляхецкай дэмакратыі і ўплыву на яго бацькі А.А. Лойкі (У.А. Сосна, А.І. Дзярновіч, А.В. Дземідовіч). Агучаны перспектыўныя накірункі даследаванняў сацыяльна-эканамічнай і царкоўнай гісторыі (А.Б. Доўнар, А.Р. Дзянісава), інтэлектуальнай гісторыі Вялікага Княства і магчымасцаў яе даследавання (Д.В. Скварчэўскі, Я.С. Глінскі), вывучэння паўсядзённага жыцця, рэлігійных і палітычных практык (Л.С. Іванова, У.А. Падалінскі, А.І. Калтачэнка, В.І. Захарыч, Д.М. Пінчук), сацыяльнай мабільнасці (А.А. Скеп’ян), і нават асаблівасцям функцыянавання актавых крыніц у XV – XVII ст. (З.В. Чэчулін).

Па задуме арганізатараў Лойкаўскія чытанні павінны стаць дыскусійнай пляцоўкай для даследчыкаў Вялікага Княтсва Літоўскага і дазволіць актуалізаваць гэты накірунак у вывучэнні гісторыі Беларусі Сярэднявечча і ранняга Новага часу ў бліжэйшай перспектыве.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://hist.bsu.by/faculty/novosti-fakulteta/8983-drugiya-lojka-skiya-chytanni-17-11-2022-g.html#sigProIdef4a685ffb

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

GiP

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика