23 студзеня ўніверсітэцкі корпус на Мендзялеева 36 сустракаў шматлікіх гасцей — удзельнікаў круглага стала «Археолаг — гэта пакліканне», прысвечанага памяці М.М. Чарняўскага (1938–2013). Выбітны беларускі археолаг, ён шмат год працаваў на гістфаку.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі, студэнты і аспіранты БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
З прывітальным словам выступіў дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А.Г. Каханоўскі. Падчас працы круглага стала ўздымаліся пытанні гісторыі і актуальнага стану беларускай археалагічнай навукі. Былі акрэсленыя перспектывы вывучэння тарфянікавых помнікаў на тэрыторыі Беларусі, даследчыя задачы па асэнсаванні праблем неаліту і ранняга бронзавага веку Заходняй Беларусі.
Па адзінадушным меркаванні ўдзельнікаў, круглы стол прайшоў на высокім узроўні.
-
Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения

https://hist.bsu.by/faculty/novosti-fakulteta/9021-u-tydzen-belaruskaj-navuki-gistarychny-fakultet-bdu-vitae-arkheolaga.html#sigProId6396d076af