Кожны год у БДУ праходзіць конкурс студэнцкіх навукова-даследчых гурткоў. Паспаборнічаць за ганаровае званне збіраюцца матэматыкі, фізікі, географы, філолагі … Не адстае і гістарычны факультэт.
Пераможцу выбралі 31 кастрычніка. І гэта студэнцкі навукова-даследчы гурток «Museum» на кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў. Гурткоўцы ўразілі журы маштабам свайго праекта і апантанасцю сваёй справай.
Мы задалі некалькі пытанняў кіраўніку гуртка дацэнту Дзянісу Філіпчыку і студэнтам. Вось што даведаліся.
Дзяніс ФІЛІПЧЫК, кіраўнік гуртка «Museum», дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў
З гісторыі гуртка
Студэнцкі навукова-даследчы гурток кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў «Museum» створаны ў 2009 г. Яго першым кіраўніком быў Аляксандр Іванавіч Кушнір. Гурток з’яўляецца адным з чатырох, што дзейнічаюць на нашай кафедры. Загадчык кафедры, Тадэвуш Антонавіч Навагродскі, заўсёды падтрымліваў ініцыятывы, якія дазваляюць студэнтам уключацца ў даследчы і творчы працэс. Таму на кафедры ёсць гурткі па гарадской антрапалогіі, мастацтвазнаўству, турызму і музеялогіі. З 2021 г. гуртком «Museum» кірую я.
Адна з важнейшых задач гуртка, як мне бачыцца, — гэта зацікавіць студэнтаў. Не толькі паглыбіць веды, але зацікавіць даследаваннем гісторыі матэрыяльнай культуры, музейнай дзейнасцю, культурнай спадчынай сваёй Бацькаўшчыны.
Праект для конкурса
На конкурс выстаўлялі вынікі сваёй дзейнасці за апошні навучальны год. Гэта былі выставачныя праекты мінулага года (чатыры выставы). Таксама мы прадстаўлялі настольныя гульні, распрацаваныя гурткоўцамі, аўдыягід па шляхецкіх сядзібах, адукацыйныя відэа па гісторыі даспеха і шмат іншага. Асабліва конкурсную камісію ўразілі відэасправаздачы з падарожжаў гуртка. Гурткоўцы не толькі наведваюць гарады, але самі рыхтуюць матэрыялы для экскурсіі, даюць інфармацыю па шляху. За невялікі перыяд мы наведалі 18 музейных экспазіцый у Мінску, Нясвіжы, Гродна, Глыбокім, Заслаўі і Віцебску.
Дарэчы, у гэтым годзе на кафедры таксама будзе рэалізавана чатыры выставы самай рознай тэматыкі. Першая, прысвечаная савецкаму аўтамабілебудаванню, ўжо гатова і даступна для наведвання на кафедры. Яшчэ нас чакаюць выставы па гісторыі відэакасет, філатэліі і елачных навагодніх упрыгожванняў.
Як зацікавіць студэнтаў
Матываваць студэнтаў для ўдзелу ў рабоце гуртка вельмі няпроста. Акрамя вучэбнай нагрузкі існуе вялікі спектр цікавасцей і магчымасцей, якімі могуць скарыстацца маладзёны. Шмат залежыць і ад саміх студэнтаў: на адным курсе амаль уся група далучаецца да працы над праектамі, на іншым — адзінкі. Вельмі важна праінфармаваць аб мерапрыемствах. Для гэтага мы стварылі старонку гуртка ў інстаграме, падпісацца на якую вас заахвочваю!
Вельмі важна прапаноўваць розныя формы работы. Тады атрымаецца зацікавіць амаль кожнага. Мы стваралі трэвал-блог падарожніцы і модніцы 17 ст., відэаролікі аб узбраенні, картаграфавалі мясціны Мінска, якія патрапілі ў міжваеннае кіно, вярсталі часопісы па гісторыі моды, рабілі шмат іншых цікавых рэчаў.
Планы на будучыню
У планах пашыраць кола ўдзельнікаў, прыцягваць да дзейнасці студэнтаў іншых спецыяльнасцей. Бо за назвай «Museum» схаваны шырокі спектр рознай дзейнасці, накіраванай на творчае развіццё асобы. Добра было б выйсці ў падарожжах на міжнародны ўзровень, каб мы знаёміліся не толькі з лепшымі музейнымі практыкамі Беларусі, але і перадавым досведам суседзей.
Хутка будзе запушчаны праект, прысвечаны нашым выпускнікам-гурткоўцам. Яны наш гонар і скарб, галоўны вынік дзейнасці — прафесіяналы, якія ведаюць і любяць сваю работу.
Чым прываблівае музейная праца
Дар’я КАРПЕЙЧЫК, удзельніца гуртка, 3 курс, спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
Музейная праца мне падабаецца тым, што ў ёй выкарыстоўваюцца не толькі ўласныя веды, якія датычацца розных навуковых галін, але і свае творчыя здольнасці. Дзякуючы музейнай дзейнасці, можна пашырыць кругагляд, наведаць розныя цікавыя месцы і пазнаёміцца з новымі людзьмі, якія могуць падзяліцца ўласным вопытам.
Анна КУФТЫРЕВА, участница кружка, 4 курс, специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия»
Эта сфера деятельности мне кажется очень разносторонней и даёт возможность заниматься любимым делом.
Глеб ЧЕРНЯВСКИЙ, участник кружка, 3 курс, специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия»
Это возможность прикоснуться к настоящей истории, а точнее, к ее физическому воплощению.
Павел ШУЛЯКОЎСКІ, удзельнік гуртка, 3 курс, спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
Мяне прываблівае праца са старажытным матэрыялам і магчымасці яго навуковай і творчай апрацоўкі. Прывабліваюць буйныя музеі як цэнтры аднадумцаў. Стыль музейнай прафесіі, якая аб'ядноўвае людзей розных спецыяльнасцей.
Як сумясціць гурток і вучобу
Дар’я КАРПЕЙЧЫК, удзельніца гуртка, 3 курс, спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
Вольнага часу хапае, таму сумяшчаць гурток і вучобу не выклікае складанасцей.
Анна КУФТЫРЕВА, участница кружка, 4 курс, специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия»
Для меня эти два вида деятельности являются взаимодополняющими, они позволяют мне ещё больше знакомиться с нашей профессией. Учеба даёт теоретические знания, а кружок позволяет реализовать свой потенциал на практике.
Глеб ЧЕРНЯВСКИЙ, участник кружка, 3 курс, специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия»
Для меня кружок — это продолжение процесса обучения, просто в ином формате. В отличие от традиционного обучения в университете — в формате более живом и, если можно так сказать, весёлом. Поэтому никаких сложностей не возникало.
Павел ШУЛЯКОЎСКІ, удзельнік гуртка, 3 курс, спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
У сумяшчэнні дзейнасці гуртка і вучобы няма ніякіх складанасцей калі разумець патрэбу ў асабістым развіцці як будучага прафесіянала і бачыць магчымасці, якія дае табе універсітэт.
Аб досведзе музейнай праектнай дзейнасці
Анна КУФТЫРЕВА, участница кружка, 4 курс, специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия»
Я была волонтёром в Литературном музее Петруся Бровки на акции «Ночь музеев», где проводила мастер-класс для детей. Во время музейной практики помогала Музею Боевой Славы партизанского отряда имени 25-летия Октября в разработке новой экспозиции. Участвовала в подготовке мастер-класса в Государственном литературном музее Янки Купалы в филиалах Левки и Вязынка. Мне большего всего понравилась эмоциональная отдача людей, ведь так я чувствую значимость моей профессии.
Глеб ЧЕРНЯВСКИЙ, участник кружка, 3 курс, специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия»
Участвовал в организации выставки фототехники ХХ века на историческом факультете БГУ. Меня заинтересовал сам процесс, в котором совместились как научные знания, так и воображение и желание творить.
Павел ШУЛЯКОЎСКІ, удзельнік гуртка, 3 курс, спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
Быў валанцёрам на «Ночы музеяў». Падчас праходжання практыкі я ўдзельнічаў у падрыхтоўцы выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі. Мне найбольш падабаецца рыхтаваць выставы каб папулярызаваць нашу гістарычную спадчыну.
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения
- Нажмите для увеличения Нажмите для увеличения