Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мадэрнізацыя і працэсы сацыяльных трансфармацый у Беларусі ў канцы XVIII – пач. XXI ст.»

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мадэрнізацыя і працэсы сацыяльных трансфармацый у Беларусі ў канцы XVIII – пач. XXI ст.» завяршыла сваю працу 17 лістапада. Навуковы форум сабраў гісторыкаў Беларусі і Расіі па пытаннях айчыннай гісторыі новага і навейшага часу, прадстаўнікоў больш 20 навукова-даследчых цэнтраў, устаноў адукацыі.

Пленарнае пасяджэнне адкрыў дэкан факультэта прафесар Аляксандр Каханоўскі. Аляксандр Генадзьевіч выступіў з прывітальным словам. Расійскі бок прадставіла намеснік дэкана–вучоны сакратар гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава дацэнт Аксана Солапава.

Падчас пленарнага пасяджэння абмеркавалі пытанні гістарычнай дэмаграфіі Беларусі, мадэрнізацыйныя працэсы другой паловы XVIII – пачатку XIX ст. у Беларусі, трансфармацыі ў навукоым і адукацыйным падыходзе ў беларускім расіязнаўстве ў 1930-я гг., міждысцыплінарны падыход у сучасных даследаваннях беларускай дыяспары ў Расіі, беларуска-расійскі праект архівістаў аб аднаўленні народнай гаспадаркі БССР у 1943–1950-я гады, развіццё і дзейнасць Школы сацыяльнай гісторыі.

У рамках трох тэматычных секцый эксперты прадставілі апошнія вынікі міждысцыплінарных даследаванняў і разгледзелі грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XXI стст., напрамкі і метады ў даследаванні і выкладанні айчыннай гісторыі новага і навейшага часу.

Адмысловая ўвага была нададзена Школе сацыяльнай гісторыі, кіраўніком якой з'яўляецца Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі. У рамках канферэнцыі адбылося адкрыццё выставы работ Школы. Азнаёміцца з выданнямі можна будзе да 24 лістапада ў ауд. 108.

Вынікі канферэнцыі падвёў дэкан Аляксандр Каханоўскі. Аляксандр Генадзьевіч выказаў надзею на далейшае развіццё даследаванняў у галіне мадэрнізацыі і сацыяльных трансфармацый у Беларусі, працяг супрацоўніцтва і магчымае пашырэнне пляцовак, тэматыкі даследаванняў, маштабаванне форуму.

Нажмите для увеличения изображения IMG_8803.jpg

Нажмите для увеличения

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика