Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Археалогія Беларусі і сумежных тэрыторый: новыя матэрыялы і інтэрпрэтацыі»

На гістарычным факультэце БДУ 18–20 снежня адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Археалогія Беларусі і сумежных тэрыторый: новыя матэрыялы і інтэрпрэтацыі» (да 50-годдзя кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ і 95-годдзя яе заснавальніка Э.М. Загарульскага).

Падчас канферэнцыі было абмеркавана звыш 70 вочных і дыстацыйных дакладаў. Геаграфія ўдзельнікаў уключала вядучыя навуковыя ўстановы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (Мінск, Гродна, Гомель, Полацк, Віцебск, Магілёў, Масква, Санкт-Пецярбург, Тула, Смаленск, Бранск і інш.).

Праца канферэнцыі пачалася з прывітальных словаў дэкана гістарычнага факультэта БДУ прафесара Аляксандра Генадзьевіча Каханоўскага і заснавальніка кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін прафесара Эдуарда Міхайлавіча Загарульскага.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады, прысвечаныя навуковай і выкладчыцкай дзейнасці шаноўнага юбіляра, праблемам захавання і
выкарыстання археалагічнай спадчыны, папярэднім вынікам апошніх даследаванняў археалагічнага комплексу на р. Менцы, у якіх прымалі ўдзел і студэнты гістарычнага факультэта.

Падчас працы секцый адбылося абмеркаванне шырокага кола пытанняў, якія датычыліся археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, сярэдніх вякоў і ранняга новага часу, падыходаў да вывучэння археалагічных артэфактаў, спецыяльных гістарычных дысцыплін, міждысцыплінарных даследаванняў. Асобная секцыя была прысвечана абмеркаванню навуковай творчасці маладых даследчыкаў.

У межах навуковага форуму працавала выстава выданняў з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ і асабістых збораў супрацоўнікаў кафедры.

Плануецца выданне зборніку навуковых прац удзелькаў канферэнцыі.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   gnz 2026

105konst  55

Контакты

220030, г. Минск, ул. Красноармейская, д. 6
тел. +375 17 259-72-23
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика