3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! У гэты дзень 80 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Мінск.
Гэтае свята — даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тых ахвярах, што не вярнуліся дадому, вызваляючы Радзіму 80 гадоў таму. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць.Віншуем са святам, з Днём Незалежнасці і 80-годдзем вызвалення Беларусі!