Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

План заседаний деканата и Совета факультета

Час пасяджэння:

1) дэканата: 14.00 -15.00;
2) Савета: 14.30 - 16.00.

30.08.2018 г.
1. Абмеркаванне плана работы дэканата. (Дэкан, прафесар А.Г. Каханоўскі).
2. Аб размеркаванні вучэбных даручэнняў і працоўнай дысцыпліне выкладчыкаў і супрацоўнікаў. (Дэкан, прафесар А.Г. Каханоўскі).

11.09.2018 г. Савет факультэта
1. Зацвярджэнне плана работы Савета гістарычнага факультэта на 2018/2019 навучальны год. (Вучоны сакратар Савета факультэта, дацэнт Ю.Л. Казакоў)
2. Зацвярджэнне прамежкавых справаздач па тэмах НДР. (навуковыя кіраўнікі)

18.09.2018 г.
1. Аб падрыхтоўцы да правядзення акрэдытацыі спецыяльнасцяў факультэта. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
2. Аб зацвярджэнні графіка кантрольных мерапрыемстваў па дысцыплінах на першы семестр 2018/2019 навучальнага года. (Дацэнт В.В.Сяргеенкава)
3. Аб падрыхтоўцы да правядзення ўнутраннага аўдыту. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)
4. Аб індывідуальнай вучэбна-выхаваўчай рабоце куратараў, выкладчыкаў са студэнтамі, якія заселены ў інтэрнат №4 (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)

25.09.2018 г. Савет факультэта
1. Аб выкананні факультэтам плана экспарта паслуг і выкананні работ на дагаварной аснове. (Дэкан, прафесар А.Г.Каханоўскі)
2. Зацвярджэнне тэматыкі дыпломных работ студэнтаў гістарычнага факультэта. (Дацэнт В.В.Сяргеенкава).
3. Зацвярджэнне тэматыкі дысертацый магістрантаў гістарычнага факультэта другога года навучання. (Дацэнт В.В.Сяргеенкава).

09.10.2018 г.
1. Аб арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)
2. Аб арганізацыі і правядзенні кантрольных зрэзаў ведаў студэнтаў па вучэбных дысцыплінах. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Аб падрыхтоўцы электронных ВМК на факультэце. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)
4. Аб планах работы кафедраў, студэнцкіх арганізацый па ідэалагічна-выхаваўчай рабоце ў першым семестры 2018/2019 навучальнага года. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)

23.10.2018 г. Савет факультэта
1. Аб задачах факультэта па выкананні рашэнняў Савета БДУ ад 15 кастрычніка 2018 года і задач, выказаных у дакладзе рэктара БДУ А.Д.Караля «О стратегических целях развития Белорусского государственного университета». (Дэкан, прафесар А.Г.Каханоўскі)
2. Вынікі летняй экзаменацыйнай сесіі і задачы па ўдасканаленні навучальнага працэсу на 2018/2019 навучальны год. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Аб рабоце магістратуры на гістарычным факультэце і яе перспектывах. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І.Малюгін)
4. Выбары па конкурсу.

06.11.2018 г.
1. Аб правядзенні атэстацыі выкладчыкаў факультэта. (Дэкан, прафесар А.Г.Каханоўскі)
2. Аб прафарыентацыйнай рабоце на гістарычным факультэце і задачах кафедраў па размеркаванні спецыялістаў. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Аб выніках правядзення прамежкавай і выніковай атэстацый аспірантаў, саіскальнікаў і дактарантаў. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І.Малюгін)
4. Аб перспектыўным плане выданняў на 2019 год. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)

20.11.2018 г. Савет факультэта
1. Аб арганізацыі выкладання дысцыплін па выбару студэнтаў. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык, дацэнт В.В.Сяргеенкава)
2. Аб рабоце кафедры новай і навейшай гісторыі. (Загадчык кафедры гісторыі новага і навейшага часу, прафесар У.С.Кошалеў)
3. Зацвярджэнне індывідуальных планаў, тэмаў кандыдацкіх дысертацый, навуковых кіраўнікоў аспірантаў гістарычнага факультэта. (Заг. кафедраў)
4. Аб развіцці студэнцкага самакіравання. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)

27.11.2018 г.
1. Абмеркаванне вынікаў правядзення археалагічнай і этнаграфічнай практык. (Загадчык кафедры археалогіі і СГД прафесар А. А. Егарэйчанка, загадчык кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў, прафесар Т. А. Навагродскі).
2. Аб рабоце кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў. (Загадчык кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў, прафесар Т.А. Навагродскі)
3. Аб выніках правядзення ўнутранага аўдыту менеджмента якасці. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)

11.12.2018 г.
1. Падрыхтоўка доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый выкладчыкамі факультэта і меры па павышэнню эфектыўнасці працы. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І.Малюгін)
2. Аб падрыхтоўцы да зімовай экзаменацыйнай сесіі. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Аб культурна-дасугавай дзейнасці студэнцкіх арганізацый на факультэце. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)

18.12.2018 г.
1. Аб стане выхаваўчай працы ў інтэрнаце № 1. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
2. Аб працы рэдкалегіі «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя». (Намеснік дэкана, дацэнт А.І.Малюгін)

26.12.2018 г. Савет факультэта
1. Аб кадравым забеспячэнні навучальнага працэса на факультэце. (Дэкан, прафесар А.Г.Каханоўскі)
2. Вынікі навукова-даследчай работы за 2018 год і задачы гістарычнага факультэта па яе ўдасканаленні. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І.Малюгін)
3. Аб дзейнасці Школы юнага гісторыка: вынікі, праблемы і перспектывы. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык, дацэнт А.Г.Дзянісава)
4. Аб выкананні рашэнняў Савета факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)

08.01.2019 г.
1. Аб напаўненні матэрыяламі сайта факультэта. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)
2. Аб адаптацыі першакурснікаў гістарычнага факультэта да вучобы ва ўніверсітэце. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У. Бярэйшык)
3. Аб рабоце кафедраў па заключэнні доўгатэрміновых дагавораў аб супрацоўніцтве з базавымі арганізацыямі. (Загадчыкі кафедраў)

22.01.2019 г.
1. Аб пашырэнні выкладання вучэбных дысцыплін на англійскай мове. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)
2. Аб выніках дзейнасці па размяшчэнні электронных вучэбных матэрыялаў і працы па павышэнні рэйтынга БДУ. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)
3. Аб рабоце з адаронымі студэнтамі. Дасягненні і задачы па ўдасканаленні. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У. Бярэйшык)

05.02.2019 г.
1. Аб працы кафедр з базавымі арганізацыямі па правядзенню практык для студэнтаў факультэта. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
2. Аб рабоце куратараў па арганізацыі выхаваўчай працы са студэнтамі. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Аб выніках СМЯ на факультэце за 2018 г.. Зацвярджэнне мэтаў СМЯ на 2019 г. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)
4. Аб графіку кантрольных мерапрыемстваў па дысцыплінах на другі семестр 2018/2019 навучальнага года. (Дацэнт В. В. Сяргеенкава)

19.02.2019 г. Савет факультэта
1. Вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі і задачы па ўдасканаленні навучальнага працэсу на другі семестр 2018/2019 навучальнага года. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
2. Аб выкананні плана падрыхтоўкі доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый выкладчыкамі факультэта ў 2018 г.(Дэкан, прафесар А.Г.Каханоўскі)
3. Зацвярджэнне плана НДР. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І. Малюгін)

05.03.2019 г.
1. Аб сацыяльнай абароне і падтрымцы студэнтаў і магістрантаў. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
2. Аб вызначэнні перспектыўнай запатрабаванасці ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І. Малюгін)
3. Аб плане мерапрыемстваў па падрытоўцы да 85-годдзя факультэта ў 2019 г. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык, намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)

19.03.2019 г.
1. Аб арганізацыі індывідуальнай работы са студэнтамі завочнай формы навучання і яе вучэбна-метадычным забеспячэнні. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык, дацэнт В.В.Сяргеенкава)
2. Аб кадравым забеспячэнні дзейнасці кафедры крыніцазнаўства. (Загадчык кафедры крыніцазнаўства, дацэнт М.Ф.Шумейка)
3. Аб ходзе рэалізацыі плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
4. Аб навучэнні замежных студэнтаў і аспірантаў на гістарычным факультэце і мерах па прыцягненні новых абітурыентаў. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)

02.04.2019 г.
1. Дзейнасць кафедр па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў).
2. Аб падрыхтоўцы да правядзення Студэнцкай навуковай канферэнцыі. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І. Малюгін).
3. Аб выканаўчай дысцыпліне і працы работнікаў вучэбна-дапаможнага персанала. (Дэкан, прафесар А. Г. Каханоўскі, намеснік дэкана, дацэнт Л.У. Бярэйшык).

09.04.2019 г.
1. Справаздача кафедры археалогіі і СГД па вучэбнай, навуковай і вучэбна-выхаваўчай рабоце. (Загадчык кафедры археалогіі і СГД, прафесар А.А.Егарэйчанка)
2. Аб стане падрыхтоўкі курсавых і дыпломных прац студэнтамі факультэта. (Загадчыкі кафедраў)
3. Аб стане і перспектывах арганізацыіі студэнцкай навукова-даследчай работы на факультэце. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І. Малюгін, дацэнт С.А.Захаркевіч)

23.04.2019 г. Савет факультэта
1. Аб арганізацыі і забяспячэнні правядзення летніх практык на факультэце. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
2. Аб арганізацыі і эфектыўнасці павышэння кваліфікацыі выкладчыкамі факультэта. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І Малюгін, намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)
3. Абмеркаванне вынікаў СМЯ ва ўніверсітэце і задачы факультэта на 2019 год. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А. Прохараў)
4. Выбары па конкурсу.

07.05.2019 г.
1. Вынікі размеркавання спецыялістаў і задачы па ўдасканаленню працы па арганізацыі працаўладкавання выпускнікоў. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І. Малюгін, намеснік дэкана, дацэнт Л.У. Бярэйшык).
2. Аб выніках бягучай атэстацыі аспірантаў (Намеснік дэкана, дацэнт А.І Малюгін, заг.кафедраў).
3. Справаздача кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў. (Загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, дацэнт У.А.Падалінскі)

21.05.2019 г.
1. Аб падрыхтоўцы электронных вучэбных курсаў. (Намеснік дэкана, дацэнт А.А.Прохараў)
2. Аб падрыхтоўцы да летняй залікова-экзаменацыйнай сесіі. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Стан выканання экспарта паслуг на факультэце. (Дэкан, прафесар А.Г.Каханоўскі)

04.06.2019 г.
1. Аб узаеманаведванні заняткаў і адкрытых лекцый на кафедрах факультэта. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У. Бярэйшык, намеснік дэкана, дацэнт А.І Малюгін)
2. Аб ходзе летняй экзаменацыйнай сесіі. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
3. Аб удасканаленні форм і метадаў вучэбнай і навукова-метадычнай працы. (Дацэнт В.В.Сяргеенкава)

25.06.2019 г. Савет факультэта
1. Вынікі працы дзяржаўных экзаменацыйных камісій на гістарычным факультэце. (Намеснік дэкана, дацэнт А.І.Малюгін)
2. Справаздача аб рабоце Вучэбна-метадычнай камісіі гістарычнага факультэта за 2018/2019 навучальны год. (Дацэнт В.В.Сяргеенкава)
3. Зацвярджэнне справаздачы факультэта аб вучэбнай і навукова-метадычнай рабоце за 2018/2019 навучальны год. (Намеснік дэкана, дацэнт Л.У.Бярэйшык)
4. Рекамендацыі ў аспірантуру і магістратуру. (Загадчыкі кафедраў)

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика