Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Матэрыялы гуртка

106 261819 мая 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”. Гасцямі аб’яднання выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ кандыдаты гістарычных навук Ігар Міхайлавіч Аўласенка і Віктар Адамавіч Кахновіч.

Выступ Ігара Аўласенка, які і вызначыў тэму сустрэчы, прысвячаўся асвятленню асобных генеалогій беларускіх пісьменнікаў, якімі сталі радаводы Паўла Іванавіча Пруднікава (1911-2000), сына сялян з вёскі Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні, дзеда па маці выступоўцы, і Аркадзя Аляксандравіча Куляшова (1914-1978), сына настаўнікаў і жыхароў мястэчка Саматэвічы Чэрыкаўскага павета той жа губерні. 

 

281cd2db5e5bУшаноўванне памяці аб продках не магчыма без зберажэння таго, што засталося пасля іх – рэчаў, дакументаў, мемуараў, урэшце магіл. Могілкі – месцы сённяшняга спачыну і будучага Ўваскрэсення безлічы прадстаўнікоў беларускай нацыі. Абавязак сённяшняга пакалення – клапаціцца аб іх, аддаючы даніну павагі часу і лёсу сваіх далёкіх і блізкіх продкаў.

Акрамя сакральнай каштоўнасці могілкі спрыяюць спасціжэнню генеалогіі. Так, многія надмагільныя помнікі падаюць звесткі аб пахаваных пад імі: прозвішчы, імёны, даты жыцця. З асобных надпісаў відаць роднасныя сувязі нябожчыкаў, у эпітафіях адлюстраваны адносіны да іх з боку жывых сваякоў.

23 траўня 2013 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ адбылося XXV пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

27 лютага 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”, прысвечанае значэнню генетычных дадзеных для даследавання генеалогіі.

Этнагенетык Васіль Сяргеевіч Панкратаў распавёў пра y-храмасомнае (мужчынскае), мітахандрыяльнае (жаночае) і аўтасомнае ДНК (агульнае), у т.л. асаблівасці іх аналізу. Выступовец падкрэсліў, што генетыка і культура народаў не залежаць адна ад другой, а геаграфічная дыстанцыя народаў уплывае на іх генетычную блізкасць. Наяўнасць розных y-храмасом у прадстаўнікоў аднаго прозвішча сведчыць пра рознае паходжанне яго носьбітаў, супадзенне y-храмасом у незалежнасці ад супадзення або несупадзення прозвішчаў сведчыць пра агульнасць паходжання (пры гэтым агульны продак можа пражываць і тысячу год назад у дапісьмовы і дафамільны перыяд).

Даследчык генеалогіі Максім Гацак, выкарыстоўваючы пісьмовыя сведчанні XVIII – XIX стст. аб паходжанні свайго роду з тэрыторыі Бабруйскага павета Мінскай губерні, правёў даследаванне па ўсіх трох напрамках генетычных пошукаў. Па выніках даследавання y-храмасомнага ДНК выступовец вызначыў, што сям’я Гацакоў магла быць пераселена ў Бабруйскае староства з тэрыторый сучаснай Хмяльніцкай вобласці Украіны, Валыні або Заходняй Беларусі, а таксама з рэгіёна польскага Памор’я. Далейшая праца з пісьмовымі крыніцамі і генетычнымі маркерамі можа даць больш канкрэтны адказ аб рэгіёне паходжання Гацакоў з Бабруйшчыны.

 

Сяргей Міскевіч,
краязнаўца, даследчык гісторыі і культуры беларускіх татар.
Матэрыялы да выступу на паседжанні ГДГ “Радавод” 14 сакавіка 2013 г.

Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда

Афіцыйная назва – Мусульманскія могілкі

Традыцыйная назва – Мізар (сярод мясцовых татараў), Татарскія могілкі

Тэрытарыяльная прыналежнасць – у межах горада Ўзда, Мінская вобласць, Беларусь.

Адміністрацыйная прыналежнасць – мусульманская абшчына г. Узда

Населеныя пункты – Узда, Возера, Мінск, Смілавічы, Капыль.

Каардынаты могілак - 27.246437° 53.449030°. Знаходзяцца ў канцы вуліцы Лугавой, з паўночнага боку. З поўдня далучаныя да лесу, з поўначы і ўсходу – поле, з захаду - луг. Мясцовасць раўнінная, перапады вышыняў каля 1 м. Глеба пераважна пясчаная. Расліннасць – трава, барвенак, мох. Дрэвы – хвоя, бяроза, елка, граб.

Могілкі закладзеныя ў першай палове 19 ст. Першыя надпісы датуюцца 1850 годам (Фурша з Раецкіх, помнік каменны, надпісы зробленыя высяканнем). Помнікі ў асноўным каменныя, у 20 ст. часткова бетонныя. Сямейныя агароджы канца 20 ст.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика