Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Другія Навуковыя Чытанні памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (1934-2008)

Гараўлянскі скарб: археалагічны кантэкст

М. А. Плавінскі

(Мінск, Беларусь)

Скачать


У 1965 г. ля вёскі Гараўляны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці былі выяўленыя два манетна-рэчавыя дэпазіты, якія ўвайшлі ў навуковую літаратуру, як «Гараўлянскі І» і «Гараўлянскі ІІ» скарбы (Рабцэвіч, 1993). Разам з тым, аналіз абставінаў выяўлення і склад абодвух дэпазітаў дазваляе меркаваць, што яны з’яўляюцца часткамі аднаго манетна-рэчавага скарбу сярэдзіны ХІ ст., які можна інтэрпрэтаваць як запас ювелірнай сыравіны (Кулешов, Плавинский, Сидорович, 2013).

Так званы «Гараўлянскі І» скарб быў знойдзены дзецьмі з вёскі Гараўляны. Першым на месца знаходкі прыехаў супрацоўнік гістарычнага факультэта БДУ Г.І. Даўгяла, які сабраў у дзяцей знойдзеныя манеты і прадметы. Практычна адразу пасля яго ў Гараўляны прыехаў Г. В. Штыхаў. Ён абследаваў месца знаходкі скарбу і вызначыў, што дэпазіт быў знойдзены на тэрыторыі селішча старажытнарускага часу плошчай каля 2 га (такая выснова была зроблена на падставе пад’ёмнага матэрыялу — фрагментаў кругавой керамікі). У шурфе памерам 2×2 м., размешчаным за 2,5 м. на захад ад месца знаходкі першага комплексу, Г. В. Штыхаў выявіў другі манетна-рэчавы дэпазіт, які атрымаў назву «Гараўлянскага ІІ» скарбу (Штыхов, 1966, с. 26–29, мал. 17–22; Рабцэвіч, 1993). Пасля, у тым жа 1965 г., Г. В. Штыхаў заклаў на месцы выяўлення абодвух дэпазітаў раскоп агульнай плошчай 112 кв.м. Галоўнай асаблівасцю раскопу было тое, што пры магутнасці «культурнага пласта» да 0,4 м у ім было знойдзена толькі «некалькі абломкаў ганчарнай керамікі» (Штыхов, 1966, с. 26–29), што, натуральна, выклікае відавочнае здзіўленне.

У сувязі з гэтым, у жніўні 2013 г. археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам аўтара правяла паўторнае абследаванне месца знаходкі Гараўлянскага скарбу дзеля ўдакладнення археалагічнага кантэксту яго выяўлення. Асноўнай мэтай разведкі стала вызначэнне межаў магчымага селішча, якое павінна было размяшчацца на правым беразе ракі Бярозаўкі на захад–паўночны захад ад вёскі за вясковымі могілкамі, і ўдакладненне абставінаў выяўлення скарбу. У выніку археалагічнага абследавання і шурфоўкі 2013 г. на месцы выяўлення Гараўлянскага скарбу можна сцвярджаць, што селішча старажытнарускага часу тут адсутнічае. Разам з тым, наяўнасць асобных фрагментаў керамікі ў Шурфе І і на гародах у заходняй частцы вёскі Гараўляны дазваляе меркаваць, што ў сярэднявечную эпоху гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў зону гаспадарчай дзейнасці паселішча, размешчанага на пэўнай адлегласці ад месца знаходкі скарбу, выяўле­нне якога застаецца задачай далейшых даследаванняў.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

GiP

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика