С. М. Цемушаў
(Мінск, Беларусь)
Да ліку найбольш цікавых сфрагістычных матэрыялаў адносяцца пломбы драгічынскага тыпу. Сучасным даследчыкам іх каштоўнасць бачыцца ў здольнасці стаць масавай крыніцай па гісторыі старажытнарускай геральдыкі, сфрагістыкі, гандлю і грашовага абарачэння (Перхавко, 1996, с. 218). Уяўляецца, што пломбы могуць разглядацца і ў якасці сведчання функцыянавання падаткова-данніцкай сістэмы Старажытнай Русі. Пры гэтым варта звязваць пломбы не з дзяржаўным фіскам, а з данінай-кантрыбуцыяй. Спагнаныя матэрыяльныя багацці замацоўваліся адмысловымі «знакамі ўласнасці» (Рыбаков, 1940, с. 257), каб затым быць рэалізаванымі як экспартны тавар. Свінцовыя пломбы неабходна звязаць з драўлянымі цыліндрычнымі замкамі, якія фіксавалі пачатковы этап збору даніны (Янин, 2004, с. 113). Верагодна знакі, якія выяўляюцца як на драўляных замках, так і на свінцовых пломбах, маглі ўказваць і на адрасата даніны, і на яе зборшчыка.
Перхавко, В. Б. Распространение пломб дрогичинского типа // Древнейшие государства на территории Восточной Европы. 1994 год. Новое в нумизматике. — М., 1996, с. 211–247.
Рыбаков, Б. А. Знаки собственности в княжеском хозяйстве Киевской Руси X–XII вв. // Советская археология, 1940, № 6, с. 227–257.
Янин, В.Л. Средневековый Новгород: Очерки археологии и истории. — М., 2004.