Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Другія Навуковыя Чытанні памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (1934-2008)

Архіўныя дакументы XIX ст. аб пераплаўцы расійскай меднай манеты

І. Н. Колабава

(Мінск, Беларусь)

Скачать 

Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск) утрымліваюць матэрыялы аб правядзенні следчых мерапрыемстваў, звязаных з праблемай незаконнай пераплаўкі расійскай меднай манеты.

У канцы XVIII – пачатку ХХ ст. рэальная вартасць расійскіх медных манет значна перавысіла іх намінальны паказнік, што, зразумела, прыводзіла да выціскання меднай манеты з абарачэння шляхам пераўтварэння яе ў каштоўны металічны лом.

— 8.04.1815 г. у рапарце гарадской паліцыі віцебскаму цывільнаму губернатару адзначаецца, што ў месціча Шалыты знойдзены «один мешок медных денег прошлых лет», сабраных, магчыма, для злоўжыванняў (НГАБ, Ф. 1430, Воп. 1, Спр. 206).

— 12.06.1815 г. у хаце селяніна памешчыка Быкоўскага былі выяўлены 25 мяшкоў медных манет, што складала «более 1000  рублей, все пятаками и грошами покойного государя императора Павла I» (НГАБ, Ф. 1430, Воп.1, Спр. 177).

— 15.03.1828 г. віцебскі цывільны губернатар паведамляе аб затрыманні ў горадзе падводы з меднымі зліткамі, якая накіроўвалася ў маёнтак генерал-маёра Гурко, дзе, магчыма, адбывалася злоўжыванне «чрез переплавление медной монеты» (НГАБ, Ф. 1297, Воп. 1, Т. 2, Спр. 3080; НГАБ, Ф. 1430, Воп. 1, Спр. 1294).

Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што мясцовыя ўлады пільна адсочвалі сітуацыі, звязаныя з магчыма крымінальным выкарыстаннем меднай манеты.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   znak 1 1020x1024

105konst   

Контакты

220030, г. Минск, ул. Красноармейская, д. 6
тел. +375 17 259-72-23
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика