Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Другія Навуковыя Чытанні памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (1934-2008)

Унёсак В.Н. Рабцэвіча ў вывучэнне манет вайсковых кааператываў 1925–1939 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі

В. Ф. Калясінскі

(Мінск, Беларусь)

Скачать


Валянцін Навумавіч Рабцэвіч першым сярод беларускіх даследчыкаў звярнуў увагу на кааператыўныя манеты польскіх вайсковых частак 1925–1939 гг. і першым вылучыў у асобны раздзел ту іх частку, якая мела абарачэнне ў Заходняй Беларусі. Манеты вайсковых частак Заходняй Беларусі пазней адасобіў у сваіх даследваннях польскі нумізмат М. Барташавіцкі. У 1968 г. кааператыўныя вайсковыя манеты былі апублікаваны В. Н. Рабцэвічам у выданні «О чем рассказывают монеты». Звесткі пра іх і самі прадметы для ілюстрацый былі прадастаўлены з асабістай калекцыі П. П. Казея, які быў сябрам В. Н. Рабцэвіча і аўтарам мастацкага афармлення ягоных кніг. У шасцідзесятыя гады XX ст. нумізматы нават у Польшчы мала звярталі ўвагу на манеты польскіх ваенных кааператываў, таму публікацыя В. Рабцэвіча была адной з першых па дадзенай тэматыцы. Нераспрацаванасць тэмы і недахоп літаратуры прывялі ў выніку да памылак у атрыбуцыі. Напрыклад, 13-ы полк уланаў памылкова прыпісаны Вілейцы. Насамрэч, на манеце пазначана «Новая Вілейка», што на тэрыторыі сучаснай Літвы. А 23-ці полк уланаў гродзенскіх дыслацыраваўся ў Падброддзе, што таксама на тэрыторыі сучаснай Літвы, а не Гродна, і г. д.

В. Н. Рабцэвіч лічыў манеты польскіх ваенных кааператываў важнай і неад’емнай часткай грашовага абарачэння Беларусі, аб чым сведчыць змяшчэнне іх ў трох сваіх выданнях, што спрыяла абуджэнню ўвагі да гэтай тэмы сярод навукоўцаў, калекцыянераў і наогул яе папулярызацыі.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

GiP

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика