Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Другія Навуковыя Чытанні памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (1934-2008)

Анамальны солід з Дзяржынскага скарба

Р.І. Крыцук

(Мінск, Беларусь)

Скачать


Скарб знойдзены ў 1960-я гг. на «Кальвінскім гарадзішчы» ў г. Дзяржынску. Дзякуючы В. Н. Рабцэвічу, у Нумізматычны кабінет БДУ паступілі 9 манет са скарбу: 4 польскіх паўтарака Жыгімонта ІІІ Вазы (1621, 1622, 1623, 1624), лівонскі драйпелькер Хрысціны Аўгусты Вазы (1648), 2 лівонскіх шэляга Хрысціны Аўгусты Вазы (1641, 1647) і 2 манеты-падробкі.

Першая з фальшывых манет (інв. № 8/2078) — гібрыдная падробка (маса — 0,82 г., дыяметр — 1,69 см.) пад шэляг Густава ІІ Адольфа і Жыгімонта ІІІ Вазы — на аверсе люстэркавы вензель Густава ІІ Адольфа, на рэверсе скажоныя выявы Арла і Пагоні, легенда не чытаецца.

Другая манета (інв. № 9/2079) — (маса — 0,65 г., дыяметр — 15,6 мм.) выканана з медзі пры дапамозе вальцавальнага станка. На аверсе — вензель Хрысціны Аўгусты Вазы, на рэверсе — вензель курфюрста Прусіі Фрыдрыха Вільгельма. Падобная манета (Buzdugan etc, 1977, № 1073а) атрыбутуецца як чаканка Сучаўскага манетнага двара пры Эўстраціе Дабіжа (1661–1665). Манета з Дзяржынскага скарба адрозніваецца ад манеты каталога іншым выкананнем манаграм і легендай. Яна з’яўляецца малодшай манетай скарба, захаванага, такім чынам, не раней за 1661 г.

Buzdugan G., Luchian O., Oprescu C. C. Monede şi bancnote româneşti. Bucureşti, 1977.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

GiP

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика