Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

XXI век: актуальные проблемы исторической науки и образования

Інтэрнет-рэсурсы ў даследаванні штодзённай гісторыі СССР (1945–1953)

 

Скачать

І. С. Кашталян

Рэспубліка Беларусь, г. Мiнск

 

Дадзеныя Інтэрнет-рэсурсаў неаднолькавыя па ступені аб’ектыўнасці і па паўнаце, таму патрабуюць пастаяннага супастаўлення і верыфікацыі з адзначэннем найбольш навукова каштоўнага. Пры гэтым трэба заўважыць, што часам публіцыстычная па сваім стылі інфармацыя можа ўтрымліваць спасылкі на новыя крыніцы.

Важнай праблемай з’яўляецца досвед арыентацыі сярод шматлікіх Інтэрнет-рэсурсаў, прысвечаных гісторыі. Афармленне бібліяграфіі з электронных адрасоў, а таксама актыўнае выкарыстанне пошукавых сістэм значна палягчае працу. Для пошуку па канкрэтным Інтэрнет-рэсурсе зручней працаваць з яго аглядам – рубрыкамі, картай. Гісторык пры гэтым аналізуе вялікія масівы інфармацыі, каб вызначыцца, дадзеныя якіх Інтэрнет-рэсурсаў вартыя навуковага даверу.

Унікальнасць тэмы штодзённай гісторыі ў значнай меры выяўляецца ў яе міждысцыплінарным становішчы. Таму інфармацыю па гэтым накірунку трэба шукаць па вялікай колькасці разнастайных спасылак у Інтэрнеце ў першую чаргу па тых прадметах, якія яна закранае, – гісторыі, псіхалогіі, сацыялогіі і паліталогіі. Пошук звужаюць часавыя межы – 1945–1953.

Даследчык дадзенай тэмы сутыкаецца з неабходнасцю аналізаваць штодзённае і надзвычайнае ў дадзены перыяд, шляхі і асаблівасці жыцця ва ўмовах, створаных сталінізмам. У сувязі з гэтым ён аналізуе інфармацыю па прыватнай сферы і працоўных адносінах паміж людзьмі ў гэтым мікрагістарычным кантэксце. Ён сутыкаецца з праблемамі, патрабуючымі спецыяльнага разгляду, такімі напрыклад, як штодзённасць. Для гэтага даводзіцца карыстацца такімі групамі крыніцаў, як мемуары, сведчанні, афіцыйныя дакументы, СМІ і г. д.

Вывучэнне штодзённай гісторыі патрабуе разумення спецыфікі рэгіёнаў, якія ўваходзілі ў гэтую дзяржаву. Звяртанне да віртуальнай прасторы Інтэрнету дапамагае хутчэй атрымаць, калі не даследаванні па былых рэспубліках СССР, то хаця б кантакты навуковых асяродкаў, якія гэтым займаюцца і гатовыя да супрацоўніцтва, ці даведку пра тое, у якім архіве размешчаны патрэбныя дакументы. Гэта яшчэ больш канкрэтызуе пошук. Інтэрнет карысны таксама тым, што за кошт сваёй тэхнічнай і інфармацыйнай забяспечанасці ўтрымлівае найноўшыя дадзеныя і погляды, а таксама важную для даследчыкаў з постсавецкіх тэрыторый замежную гістарыяграфію.

Пры працы над дадзенай праблемай асабліва карысна скарыстацца расейскімі рэсурсамі, якія найбольш яе даследавалі і з’яўляюцца для беларускіх гісторыкаў даступнымі па мове. Беларускія рэсурсы значна ім саступаюць, бо распрацоўка дадзенай тэмы ў нашай краіне знаходзіцца на пачатковым этапе. Што датычыць іншых краінаў, то іх зацікаўленасць у вывучэнні дадзенай тэмы розная. Гэта можна адзначыць па сайтах англа-амерыканскіх цэнтраў па даследаванні гісторыі Расіі і СССР [1, 47–184].

Найбольш карыснымі нам падаюцца рэсурсы, якія ўтрымліваць:

а) крыніцы (афіцыйныя дакументы, мемуары і інш.) Асабліва гэтым багатыя Інтэрнет-рэсурсы аддзяленняў Міжнароднага аб’яднання «Мемарыял» (Масква) з інфармацыяй па гісторыі рэпрэсій, а таксама рэсурсы, утрымліваючыя ўспаміны, указы, вытрымкі з законаў, даклады чыноўнікаў і г. д. Вялікім рэсурсам разнастайных гістарычных крыніц можна скарыстацца на сайце гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава, а таксама на сайце Міжнароднага фонду «Дэмакратыя» (зборнікі дакументаў «Россия. ХХ век»);

б) навуковыя даследаванні ў электронным выглядзе на бібліятэчных сайтах па гісторыі савецкай навукі, дзе можна знайсці манаграфіі, артыкулы ў зборніках і паасобку, а таксама некаторыя дакументы. Матэрыялы ў фармаце pdf даюць карыстальніку магчымасць у даследаванні спасылацца не на адрас ў Інтэрнеце, а на апублікаваныя выданні;

в) артыкулы гістарычных часопісаў «Вопросы истории», «Карта» (Разань), «Беларускі гістарычны агляд», «Индекс», «Досье на цензуру», «Международный исторический журнал», российский электронный журнал «Мир истории»;

г) асобныя навуковыя паведамленні на гістарычную тэматыку, напрыклад матэрыялы па ўкраінскай уніяцкай царкве ў пасляваенны перыяд, па гісторыі навукі, артыкулы В. Н. Земскова па праблемах рэпрэсіяў і інш.;

д) тэматычныя сайты, напрыклад сайт «Мемарыял» – па гісторыі рэлігіі, розных нацыяў, органаў прымусу, аб ролі кіраўнікоў Расіі і Савецкага Саюза і г. д.

Важна звярнуць увагу на каталогі спасылак, пададзеныя гэтымі рэсурсамі, якія дапамогуць у пошуку тэматычна блізкіх сайтаў. Так, праз спасылкі сайта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі можна патрапіць на сайты розных бібліятэк Расіі, расійскіх электронных і іншых замежных сецевых рэсурсаў.
На жаль, асноўныя тыпы крыніц па штодзённай гісторыі СССР (1945–1953) – літаратура таго часу, газеты, ўспаміны простых людзей, архіўныя крыніцы – прадстаўлены ў невялікім аб’еме, таму даследчык не можа паўнавартасна вывучаць тэму без працы ў стацыянарных архівах і бібліятэках.


1. Меньковский В. И. Власть и советское общество в 1930-е годы: англо-американская историография проблемы. Мн., 2001.

 

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика