Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

XXI век: актуальные проблемы исторической науки и образования

ТЭАДОР ЯЎХІМАВІЧ НАРБУТ (1784–1864)

 

Скачать

Л. А. Жалуновіч

Рэспубліка Беларусь, г. Мінск

 

У час перастройкі шмат людзей звярнуліся да гісторыі свайго краю. Заслугі перад роднай зямлёй, нацыяй, яе культурай і навукай, яе свабодай і незалежнасцю бяруцца за аснову вывучэння жыцця і дзейнасці нашых славутых землякоў.

Тэадор Яўхімавіч Нарбут – адзін з гэтых прадстаўнікоў.

Сярод беларускіх даследчыкаў аб Т. Нарбуце пісалі Г. А. Каханоўскі, Дз. Караў, А. М. Ненадавец, А. Г. Майсяёнак. Ёсць публікацыі і яго нашчадка А. Н. Нарбута. На жаль, яго працы мала даследаваны. У той жа час ў Літве толькі пасля вайны надрукавана каля 70 работ аб Т. Нарбуце. Большасць з іх – на літоўскай мове і таму недаступна шырокаму колу чытачоў. У ацэнцы гістарычных прац даследчыка існуюць супярэчнасці, маюцца як дадатныя, так і адмоўныя заўвагі і водгукі.

Нашчадак Т. Нарбута ў першым калені (нарадзіўся каля 1430 г.) валодаў маёнткамі ў Віленскай губерні. Пётр Нарбут – гэта чацвёртае калена, вядомы як роданачальнік Нарбутаў у Лідскім павеце. У бацькі Тэадора было восем братоў і сястра.

Нарадзіўся Т. Нарбут у маёнтку Шаўры Лідскага павета Гродзенскай губерні (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). Скончыў матэматычна-інжынерны факультэт Віленскага універсітэта.

У 1804 г. праводзіў гідратэхнічныя работы на Нёмане.

У час ваенных падзей, у якіх ён прымаў удзел (1806–1807, 1808–1809), быў паранены. За актыўны ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. яго сына Людвіга і за спачуванне паўстаўшым навуковец быў сасланы ў Вільню, дзе і памёр.

У сваіх навукова-гістарычных і краязнаўчых працах даследчык выкарыстоўваў вусна-паэтычныя творы, характэрныя для розных рэгіёнаў тагачаснай Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Не выключана, што Т. Нарбут карыстаўся паслугамі добраахвотных карэспандэнтаў з розных мясцін Беларусі.

Ён аўтар навуковых прац у галіне гісторыі, археалогіі, археаграфіі, крыніцазнаўства, этнаграфіі і краязнаўства. Адзін з першых на Беларусі выказаў сваю думку аб вызначэнні курганаў. Т. Нарбут упершыню даследаваў і апісаў руіны крэпасці каля вескі Лыскава Гродзенскага павета.

Цікава і даволі арыгінальна разважаў пра беларускія паданні наконт паходжання русалак. Паводле яго меркаванняў вынікала, што русалкі – гэта тыя дзяўчаты, якіх сілаю прымушалі ісці замуж за старых ды нялюбых. Яны ад адчаю і роспачы не знаходзілі іншага выйсця, акрамя як кончыць жыццё самагубствам, тапіцца. Дзяўчаты, стаўшы русалкамі, у русальны тыдзень актыўна шукалі-выглядалі сабе хлопца-жаніха «па душы». Высачыўшы яго, любым чынам заклікалі да вады, дзе жылі самі, і тапілі. Атрымлівалася, што такім бязлітасным шляхам яны выходзілі ўжо за таго, за каго хацелі.

Не абыходзіў даследчык сваёй ўвагай і беларускія народныя святы, якім даваў сваё тлумачэнне. Т. Нарбут згадвае і пра веру беларусаў у святое існаванне душы. Нашы продкі лічылі, што пасля смерці чалавека яна адлятае белым галубком ці яркім полымем на неба, або чорным воранам, крумкачом у пекла. «Чорныя душы», як лічылі ў народзе, мелі ліхія, зайздросныя людзі. Ім не было месца ў раі, і яны пападалі ў пекла.

Навуковец надрукаваў шмат прац па гістарычнай тэматыцы рэгіёнаў Беларусі. Заслугоўвае ўвагу яго даследаванне па гісторыі г. Ліды, яго замка. Разам з тым у сваіх працах ён прыводзіць цікавыя гістарычныя звесткі аб Вільні, Крэве, Навагрудку. Апісвае гісторыю мястэчак Ротніца і Керымушы Гродзенскай губерніі і іншых населеных пунктаў.
Ён аўтар грунтоўнай шматтомнай працы «Старажытная гісторыя літоўскага народа». Увёў у навуковы ўжытак хроніку Быхаўца. Важным дасягненнем шматгадовай напружанай дзейнасці Т. Нарбута і яго паплечнікаў трэба лічыць заснаванне Віленскага музея старажытнасцяў і Археалагічнай камісіі пры ім.

18 лістапада 1989 г. падчас гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі «Тэадор Нарбут – лёс і спадчына», прыгаданай 125-годдзю з дня смерці, ў Шаўрах быў адчынены памятны знак, прысвечаны сям’і Нарбутаў.


1. Дзяржаўны нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Фонд 299.
2. Алексеев Л. В. Археология и краеведение Беларуси ХVI–30-е годы ХХ в. Мн., 1996.
3. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік. Мн., 2001.
4. Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVI–ХIХ ст. Мн., 1984.
5. Майсяёнак А. Бацька і сыны // Чырвоная змена. 1989. 18 лістап.
6. Ненадавец А. Незаслужана забыты // Полымя. 1999. № 5.
7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн. 1999.

 

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmiskonst

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика