Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

XXI век: актуальные проблемы исторической науки и образования

НОРМЫ І СТЭРЭАТЫПЫ ЖАНОЦКАСЦІ Ў СВЯДОМАСЦІ БЕЛАРУСКІХ СЯЛЯН ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ–ХХ ст.

 

Скачать

С. А Сендзер

Рэспубліка Беларусь, г. Мінск

 

Базавым элементам сацыяльнай свядомасці любой асобы ці групы выступае гендэр як вынік першаснай дыферэнцыяцыі людзей паводле полу. Дадзены феномен знаходзіць сваё ўвасабленне ў полава-ролевых нормах і стэрэатыпах. Таму для разумення і ўзнаўлення прынцыпаў міжасабовых адносін беларускіх сялян у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. неабходна ведаць нормы і стэрэатыпы жаноцкасці як складаную частку вясковай гендэрнай псіхалогіі.

Сучасныя даследчыкі адмаўляюцца ад ідэі адзінай феміннасці на карысць ідэі плюральнай, іерархічнай феміннасці, формы якой прапаноўваюць жанчынам і падпарадкаванне, і кіраванне. Полава-ролевыя нормы жаноцкасці маюць сінтэтычны характар і могуць быць умоўна згрупаваны ў залежнасці ад ступені канкрэтызацыі ў сцэнарыі: 1) сямейна-роднасныя; 2) узроставыя; 3) сацыяльныя і нацыянальна-рэлігійныя.

Да роднасных вобразаў жанчыны належыць вертыкальны шэраг «дачка–матка–бабка», гарызантальны – «сястра–пляменніца–цётка» і асобна стаяць вобразы парушэння традыцыйнай структуры – «сірата» і «мачаха». Сямейная падгрупа аб'ядноўвае больш роляў: шэрагі «нявеста–жонка», «нявестка–цешча–свякроў», «братавая–залоўка», функцыянальныя – «сваццю» і «павітуху», і сітуацыйную – «удаву». У гэтай падгрупе найбольш распрацаванымі з'яўляюцца вобразы «дачка–матка» і «жонка».

«Матка». Адной з базавых функцый жанчыны лічылася функцыя «маткі» як прыклад уладнай феміннасці, аналаг «бацькі». Апанентамі яе выступалі дзеці. Яна адказвала за ўзнаўленне і захаванне дэмаграфічнай структуры вёскі: нараджала, выхоўвала і матэрыяльна падтрымлівала яе новых членаў. Жанчына павінна была праяўляць любоў да дзяцей, дапамагаючы, абараняючы ад няшчасцяў і болю, паважаючы іх погляды і жаданні і г.д.

Беларуская інтэлігенцыя на пачатку ХХ ст. лічыла, што менавіта «матка» павінна фарміраваць нацыянальную свядомасць. Грамадства стрымана рэагавала на ўжыванне сілавых метадаў выхавання, але заўсёды асуджала забойства дзяцей [4, 342, 356; 2, 327]. У якасці механізмаў кантролю за паводзінамі «маткі» выступалі юрыдычныя нормы і ўнутраныя рэгулятары.

«Дачка». Для жанчыны базавай роляй падпарадкавання ў стасунках са старэйшымі (бацькамі) з’яўляўся вобраз «дачкі». Займаючы адно з ключавых месцаў у роднаснай іерархіі, сцэнарый быў дастаткова добра распрацаваны, напрыклад, на ўзроўні фальклору. У параўнанні з роляй «сына» тут больш эмацыянальнасці і адкрытасці, але кантроль і крытэрыі ацэнкі таксама ўзмацняліся. Адрозненні існавалі і ў стасунках з апанентамі пасля змены сямейнага статуса. Абавязкам мужняй «дачкі» было перыядычнае наведванне бацькоў. Ёй увесь час нагадвалі аб неабходнасці цаніць іх як самых блізкіх асоб у свеце. Незвычайнай праявай пачуццяў выступалі галашэнні, плач нявесты, паўсядзённыя песні [4, 261, 367; 5, 21, 142]. Але галоўныя нормы і механізмы кантролю неістотна адрозніваліся ад адпаведных у ролі «сына».

«Жонка». Як адзін з найбольш істотных і працяглых у часе сцэнарый «жонкі» атрымаў дакладную распрацоўку і схематызацыю. Выступаючы ў якасці памочніцы, сяброўкі, маткі дзяцей, каханкі, жанчына займала падпарадкаванае становішча да свайго апанента. Але, з другога боку, яна набывала статус фармальна самастойнага, паўнацэннага члена грамадства. Яе абавязвалі дапамагаць у працы і шанаваць «мужа», разумна кіраваць справамі ў межах сваёй кампетэнцыі, захоўваць спакой у сям’і, бараніць гонар роду, традыцыі, маральныя каштоўнасці (гасціннасць, вернасць, сціпласць і г. д.) [1, 107; 3, 239]. Любоў і павагу да супруга жанчына павінна была выказваць стрымана ў паўсядзённасці, але бурна, у галашэннях, пасля яго смерці. Асобна стаяў абавязак па прадаўжэнні роду ў фізічным і псіхалагічным сэнсе. Існавала разгалінаваная сістэма кантролю. Па-першае, уздзеянне на механізмы самакантролю (страх, сорам) з дапамогай інстытута грамадскай думкі ці фізічнай сілы [4, 203]. Па-другое, метады паслабленняў і ўзнагароджванняў [4, 20]. Па-трэцяе, ужывалася юрыдычнае пакаранне за парушэнне вернасці ці прысвойванне ўлады [1, 41].

Да ўзроставага субкола сцэнарыяў належыць шэраг «дзяўчынка–дзеўка–маладзіца–кабета–бабка». У апошнюю групу аб’ядноўваюцца ролі па сацыяльнай адзнацы – «сялянка» і «гаспадыня», па нацыянальным – «беларуска», па рэлігійным – «праваслаўная» і «каталічка».

Аналіз крыніц дазваляе зрабіць наступныя высновы.

Базавымі жаночымі сямейна-роднаснымі ролямі былі «дачка», «матка», «сястра», «жонка», па аналогіі з якімі будаваліся іншыя сцэнарыі і падсцэнарыі. Працэс сацыялізацыі арыентаваў жанчыну перш за ўсё на выкананне сцэнарыяў «матка», «жонка», «кабета», «сялянка», «беларуска», якія часткова перакрываў вобраз «гаспадыні». На жанчын маглі распаўсюджвацца абагульняючыя вобразы «мужык», «селянін», «беларус», якія яшчэ канчаткова не вылучыліся ў самастойныя і ўжываліся практычна як сінонімы.

Незалежна ад узроўню канкрэтызацыі дадзеныя сцэнарыі можна ўмоўна падзяліць на групу дамінацыі, групу парытэту (альянсу) і групу падпарадкавання. Сарціроўка праводзіцца на падставе адносінаў да ўлады, якая традыцыйна базіравалася на эканамічным і гаспадарча-маёмасным статусе, грамадскім прэстыжы і г. д. У выніку індустрыяльнай трансфармацыі беларускага грамадства менавіта два першыя фактары набываюць дэтэрмінуючае значэнне і ствараюць перадумовы для гендэрнай дыскрымінацыі.

Для групы дамінуючых сцэнарыяў характэрны нормы цвёрдасці, справядлівасці, працавітасці, упартасці, незалежнасці, сілы, а кантрольныя механізмы мелі лагодны і часам неабавязковы характар. У сцэнарыях роўнасці прадпісваліся нормы ўзаемадапамогі, павагі, а метады кантролю былі размытымі і выпадковымі. Правілы паводзін групы падпарадкавання часта лічыліся «тыпова жаночымі» і прадпісвалі павагу, паслухмянасць, часам выказванне ўдзячнасці. Меры пакарання распрацоўваліся дакладней і ігралі значную ролю.

Ва ўсіх сцэнарыях важным метадам кантролю служыў інстытут грамадскай думкі, што падкрэслівае значнасць дэфініцыі статуса, рэпутацыі для беларускіх сялян. Для кожнай асобы істотнасць пэўнага сцэнарыя залежала ад тыпу сям'і і месца ў сістэме гаспадарання, якія падчас мадэрнізацыі вескі трансфармуюцца.

Як і сістэма полава-ролевых нормаў, стэрэатыпы будаваліся на прызнанні прыярытэту ўлады як ключавога прынцыпу арганізацыі і функцыянавання тагачаснага грамадства. Існавалі тры галоўныя якасці, якія прыпісваліся жанчыне, у т. л. фізічная, інтэлектуальная і эмацыянальная цвёрдасць. Але іх сутнасць, сэнсавае напаўненне адрозніваліся ад тых, якія былі характэрны для мужчын. У структуры стэрэатыпаў жаноцкасці прасочваецца значная афектыўная і сацыяльна-псіхалагічная варыятыўнасць.

Такім чынам, уяўленні беларускіх сялян аб правілах паводзінаў і асабістых якасцях жанчыны мелі складаную пабудову і дастаткова шырокі размах адхіленняў. Жанчыны мелі сваю ўладную іерархію сцэнарыяў, якія практычна супадалі з мужчынскай і дапаўняліся міжгрупавымі вертыкальнымі і гарызантальнымі сувязямі. Дзякуючы такой складанай сацыяльна-псіхалагічнай кампаненце рэалізоўваўся, узнаўляўся і перадаваўся сацыяльны досвед унутрыгрупавой камунікацыі. Акрамя таго, ужо першыя дзесяцігоддзі мадэрнізацыі выклікалі некаторыя змены ў сацыяльнай свядомасці беларусаў, паказаўшы яе гнуткасць пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных і палітычных фактараў.

 

1. Довнар-Запольский М. В. Исследования и статьи. Т. 1. Киев, 1909.
2. Материалы по этнографии Гродненской губернии / Под ред. Е. Р. Романова. Вып. 2. Вильна, 1912.
3. Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Вильна, 1912.
4. Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Спб., 1887. Т. 1,Ч. I.
5. Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Спб., 1890. T. 1, Ч. ІІ.
6. Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Спб., 1893. Т. 2.
7. Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Спб., 1903. Т. 3.

 

 

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmiskonst

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика