Установа “Рэдакцыя газеты “Звязда”, ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” Праводзяць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Газета “Звязда” ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі: да 95-годдзя заснавання, 70-годдзя першага падпольнага выхаду “Звязды” ў гады Вялікай Айчыннай вайны”
Час правядзення: 24 мая 2012 г.
Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі
(г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1)
ПРАБЛЕМНАЕ ПОЛЕ:
1. Арганізацыйнае станаўленне газеты “Звязда”
• Заснаванне і фарміраванне рэдакцыі.
• Склад рэдакцыі і кадравая палітыка, аўтары і карэспандэнты выдання.
• Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення.
2. Гісторыка-культурная спадчына на старонках газеты “Звязда”. Папулярызацыя гістарычных ведаў
• Беларуская мова і адукацыя: пытанні адраджэння і пашырэння.
• Праблемы захавання гістарычнай спадчыны.
• Трансляцыя гістарычных ведаў.
• Постаці і праблемы нацыянальнага руху.
3. Адлюстраванне грамадска-палітычнага жыцця
• Нацыянальная ідэя і дзяржаўная нацыянальная палітыка.
• Грамадска-палітычныя працэсы.
• Ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі.
• Газета “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны: “Зброяй палымянага слова”.
• Асвятленне грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
4. Стэндавыя даклады.
Рабочая мова: беларуская і руская.
Даклады і заяўкі (на флэш-карце, CD/DVD і адзін варыянт у друкаваным выглядзе) прымаюцца да 21 красавіка 2012 г. па адрасе аргамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Каб. №: 226, 230. Кант. тэл.: (017) 284-18-39, 284-25-55.
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..