25–26 кастрычніка 2012 г. пройдуць X Карэліцкія краязнаўчыя чытанні: “СЛАВУТЫЯ РОДЫ КАРЭЛІЧЧЫНЫ”.
Плануемае поле канферэнцыі:
- Іллінічы, Радзівілы, Чартарыйскія, Святаполк-Мірскія і іншыя славутыя роды і Карэліцкая зямля
- Сацыяльныя структуры Карэліччыны (сялянства, мяшчанства, шляхта, духавенства)
- Культурная спадчына Карэліцкай зямлі (археалогія, архітэктура, мастацтва, асвета, літаратура)
- Замкі і шляхецкія сядзібы. Мірскі замак
- Узаемадзеянне культур і этнасаў: беларусы, палякі, цыгане, татары, яўрэі і інш.
Месца правядзення канферэнцыі – г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты выступленняў прымаюцца да 1 чэрвеня 2012 г. У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, пасада і месца працы, кантактны тэлефон, е-mail.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі канферэнцыі будзе даслана да 1 ліпеня 2012 г.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны ў выглядзе зборніка навуковых артыкулаў да пачатку канферэнцыі. Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: аб’ём — не болей за 20 000 знакаў, cпасылкі згодна з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.