Праблемы для абмеркавання:
- Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча зямель Заходняй Беларусі ў канцы 50-х – 60-я гг. ХІХ ст.;
- Грамадска-палітычны рух у Гродзенска-Берасцейскім рэгіёне ў 50 – 60-я гг. ХІХ ст.;
- Удзельнікі паўстанцкага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі;
- Баявыя дзеянні на беларуска-польскім памежжы ў 1863 – 1864 гг.;
- Сістэма кіравання паўстаннем 1863 – 1864 гг. у Беларусі;
- Сацыяльна-нацыянальныя праекты напярэдадні і ў перыяд паўстання;
- Палітыка расійскага царызму ў часы паўстання і пасля яго ў дачыненні да зямель Беларусі;
- Адлюстраванне падзей паўстання 1863 – 1864 г.г. у літаратуры і мастацтве;
- Уплыў паўстання на фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі;
- Гістарыяграфія праблемы ў гістарычнай навуцы.
Час правядзення канферэнцыі: 12 – 13 красавіка 2013 г.
Месца правядзення канферэнцыі – г.Пружаны, Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”.
Заявы на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў прымаюцца да 1 красавіка 2013 г. Тэксты дакладаў будуць апублікаваны пасля канферэнцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заяў на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў! Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 5 красавіка 2013 г.
У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую ен прадстаўляе, адрас і кантактныя тэлефоны. У заяве таксама неабходна указаць запатрабаванасць месца для пражывання.
Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: электронны варыянт не болей за 20 тыс. знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце.
Кантакт: Зялевіч Юрый Сяргеевіч,
225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50,
Тэл. (016) 329-03-06, факс (016) 322-13-05
е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Праезд і пражыванне аплочваецца ўдзельнікамі канферэнцыі.
Харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі.





