Шаноўныя калегі!
Шчыра запрашаем прыняць удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА", якая адбудзецца на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, Беларусь) і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (г. Віцебск, Беларусь) 9–11 кастрычніка 2013 г.
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:
1. Праблемы тэорыі крыніцазнаўства. Уплыў новых метадалагічных падыходаў на практыку гістарычных даследаванняў.
2. Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.
3. Гісторыя крыніцазнаўства.
4. Крыніцы па гісторыі Беларусі і суседніх краін.
5. Пісьмовыя крыніцы ў фондах архіваў: праблемы захавання і вывучэння.
6. Музейныя прадметы і калекцыі як гістарычныя крыніцы.
7. Праблемы публікацыі гістарычных крыніц.
8. Праблемы выкладання крыніцазнаўства. Арганізацыя працы з крыніцамі на занятках па гісторыі ў школе і вну.
9. У.І.Пічэта як крыніцазнавец. Культура пошуку, апрацоўкі і інтэрпрэтацыі гістарычнай крыніцы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 3 ліпеня 2013 г. накіраваць аргкамітэту тэкст даклада і заяўку з указаннем наступных звестак пра аўтара:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- вучоная ступень, званне;
- месца працы, пасада;
- паштовы адрас (службовы і хатні);
- тэлефон з указаннем кода горада;
- E-mail;
- Тэма даклада.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму. Адхіленыя матэрыялы, якія не адпавядаюць навуковаму ўзроўню і тэматыцы канферэнцыі, не вяртаюцца.
Персанальныя запрашэнні будуць дасланы ў верасні 2013 г.
Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Памер арганізацыйнага унёску будзе паведамлены дадаткова.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ
Аб'ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55].
Тэксты дакладаў просім дасылаць ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word для Windows па электроннай пошце на адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.
КАНТАКТНЫ АДРАС
210038, г.Віцебск,
Маскоўскі пр-т, 33,
ВДУ імя П.М. Машэрава,
гістарычны факультэт,
кафедра гісторыі Беларусі
Тэл. 375 212 21-97-38 Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Каардынатары:
Дулаў Анатоль Мікалаевіч
Velcom: +375 29 668 58 07
Бяляўскі Аляксандр Міхайлавіч (9 кастрычніка, Мінск)
+375 17 209-57-06 Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.






