Запрашаем прыняць удзел у Круглым стале «Хрысціянскія традыцыі сярэднявечнай Беларусі (да 1025-годдзя хрысціянізацыі Русі)», які адбудзецца на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (аўд. 4) 24 кастрычніка 2013 г. (пачатак а 10 гадзіне)
Падчас правядзення Круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:
- утварэнне і развіццё прыходска-епархіяльнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі;
- узаемаадносіны свецкай і царкоўнай уладаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XIII – XIV ст.;
- дзейнасць манастыроў у эканамічнай каланізацыі тэрыторыі Беларусі;
- адукацыйная і асветніцкая дзейнасць свецкіх і царкоўных карпарацый у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі факультэта і іншых навуковых і навучальных установаў, аспіранты, магістранты і студэнты розных спецыяльнасцяў, усе цікаўныя сярэднявечнай гісторыяй Беларусі і роляй царквы ў яе сацыяльна-культурным развіцці.
Заяўкі з ўказаннем кантактных дадзеных, наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце на адрас электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Адказны за правядзенне – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч.