Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

2014 г.

Навукова-практычная канферэнцыя “Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі” (да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны) (25–26 красавіка 2014 г. Пружаны)

25–26 красавіка 2014 г. адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі” (да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны).

Праблемы для абмеркавання:
- Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі напярэдадні Першай сусветнай вайны;
- Асаблівасці палітыкі Расійскай імперыі ў прыфрантавой зоне ў 1914 – 1915 гг.;
- Фартыфікацыйнае і камунікацыйнае будаўніцтва ў Заходняй Беларусі напярэдадні і ў часы Першай сусветнай вайны;
- Баявыя дзеянні ў беларуска-украiнска-польскім памежжы ў 1915 – 1918 гг.;
- Грамадска-палітычныя і нацыянальныя рухі на акупіраваных тэрыторыях, партызанская барацьба;
- Палітыка акупацыйных улад на тэрыторыі Заходняй Беларусі;
- Адлюстраванне падзей Першай сусветнай вайны ў сродках масавай інфармацыі, літаратуры, мастацтве, фальклоры;
- Выяўленне падзей Першай сусветнай вайны ў прадметах баністыкі, нумізматыкі, фалерыстыкі, філатэліі, філакартыі і інш., калекцыяніраванне;
- Узбраенне, тэхніка, экіпіроўка і ўніформа армій, якія вялі баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі;
- Вынікі і наступствы вайны для заходнебеларускага рэгіёну;
- Асобы ў вайне: знакамітыя і невядомыя;
- Бежанства: заходнебеларускі рэгіён;
- Тэрытарыяльныя падзелы на беларуска-польска-украінскім памежжы пасля заключэння Брэсцкага міру і Версальскіх пагадненняў;
- Гістарыяграфія праблемы ў гістарычнай навуцы;
- Вайна ў гісторыі малой радзімы;
- Маральна-псіхалагічныя аспекты ваенных канфліктаў.

Час правядзення канферэнцыі: 25 – 26 красавіка 2014 г.

Месца правядзення канферэнцыі – г.Пружаны, музей-сядзіба “Пружанскі палацык”.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў прымаюцца да 1 сакавіка 2014 г. Тэксты дакладаў удзельнікаў будуць апублікаваны да пачатку канферэнцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заяў на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў! Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 5 красавіка 2014 г.

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую ен прадстаўляе, адрас (хатні ці ўстановы) і кантактныя тэлефоны. У заяве таксама неабходна указаць запатрабаванасць месца для пражывання.

Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: электронны варыянт не болей за 20 тыс. знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце.

Кантакт: Зялевіч Юрый Сяргеевіч,
225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50,
Тэл. (016) 329-03-06,
маб. +375333711342 (МТС),
тэл/факс (016) 322-18-96
е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Вложения:
Скачать этот файл (Pruzhany-2014.pdf)Інфармацыйны ліст[Навукова-практычная канферэнцыя “Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі” (да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны) (25–26 красавіка 2014 г. Пружаны)]132 kB
 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   znak 1 1020x1024

105konst   

Контакты

220030, г. Минск, ул. Красноармейская, д. 6
тел. +375 17 259-72-23
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика