Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Круглым стале «Айчынная гістарыяграфія на мяжы ХХ і ХХІ ст. : прысвячэнне 20-годдзю кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў», які адбудзецца 25 чэрвеня 2014 г. (пачатак а 10 гадзіне).
Падчас правядзення Круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:
- Гісторыя і гісторыкі беларускага сярэднявечча: 20 год кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Асноўныя змены ў даследаваннях перыяду IX – XVIII ст. гісторыі Беларусі ў 90-ыя гг. ХХ ст. – пачатку 2000-х гг.;
- Павел Алегавіч Лойка і яго ўклад у развіццё беларускай гістарычнай навукі;
- Ад сацыяльна-эканамічнай да палітычнай гісторыі Беларусі: гістарыяграфія на мяжы ХХ і ХХІ ст.;
- Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ў беларускім нацыянальным наратыве канца ХХ – першага 10-годдзя ХХІ ст.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі факультэта і іншых навуковых і навучальных установаў, аспіранты, магістранты і студэнты розных спецыяльнасцяў, усе цікаўныя гісторыяй Беларусі сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Заяўкі з ўказаннем кантактных дадзеных, наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце на адрас электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Адказны за правядзенне – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).






