Запрашаем прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння гісторыі Беларусі ХІХ – пачатку ХХІ ст.», які прысвечаны 20-годдзю кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ.
Праблемнае поле работы круглага стала:
• Асаблівасці мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі ў XIX – XX стст.;
• Трансфармацыя сацыяльных структур і грамадскія працэсы ў Беларусі ў XIX – XX ст.: новыя падыходы ў вывучэнні;
• Актуальныя праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.;
• Беларусь і беларусы ў ваенна-палітычных канфліктах на еўрапейскім кантыненце ў XIX – XX стст.;
• Вялікая Айчынная вайна і яе наступствы на тэрыторыі Беларусі;
• Беларусь як арэна цывілізацыйных, канфесійных, духоўных і ментальных узаемадачыненняў этнасаў і культур XIX – XX стст.;
• Сучасны стан і перспектывы даследавання палітычнай гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХІ ст.;
• Перадумовы і фактары cацыяльна-эканамічных трансфармацый ў Беларусі ў XIX – XX стст.;
• Асаблівасці ўзнікнення і дзейнасці грамадскіх рухаў, арганізацый і палітычных партый у Беларусі ў XIX – XX стст.;
• Праблемы крыніцазнаўства і гістарыяграфіі ў вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу;
• Традыцыі і навацыі ў навуковых даследаваннях гісторыі Беларусі новага і навейшага часу ў пачатку ХХІ ст.
Пасяджэнне адбудзецца 26 чэрвеня 2014 г. па адрасу: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская 6, ауд. 44 (пачатак у 14.00).
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты гістарычнага факультэта БДУ, а таксама іншых навучальных і навуковых устаноў.
Заяўкі да ўдзелу ў круглым стале накіроўваюцца не пазней 10 чэрвеня 2014 г. на адрас электроннай пошты Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..
У заяўцы неабходна пазначыць наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку; вучоная ступень і званне; займаемая пасада; адрас; тэлефон з кодам горада; e-mail; тэма даклада (паведамлення).
Кантактныя асобы: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Макарэвіч Віталь Сяргеевіч, кандыдат гістарычных навук Бурачонак Аляксандр Вячаслававіч.