22 жніўня 2014 года ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці пройдзе навуковая канферэнцыя “Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю”.
Мэты и задачы канферэнцыі:
- Вывучэнне гістарычнай спадчыны роднага краю;
- Каардынацыя дзейнасці даследчыкаў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі малой радзімы;
- Прыцягненне ўвагі грамадства да вывучэння гісторыі роднага краю.
Асноўная тэма канферэнцыі – Гісторыя беларускага магнацкага роду Сапегаў, іх праца і служба на карысць Айчыне, гісторыка-культурная спадчына, пакінутая сапегаўскай дынастыяй на Зэльвеншчыне.
У выступленнях можа прысутнічаць тэма Ганненскага кірмашу, іншых сфер вывучэння гісторыі краю.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца краязнаўцы, даследчыкі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Матэрыялы ў электронным і друкаваным выглядзе падаюцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Патрабаванні да афармлення даклада: аб’ём - да 5 старонак камп’ютарнага набору, выкананага ў рэдактары Word for Windows, шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1 без знакаў пераносу. Файл з тэкстам выступлення пажадана захаваць у фармаце RTF.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 1 жніўня неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. ці на факс 8 (01564) 2 54 23.
Форма заяўкі на ўдзел у канферэнцыі:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара
2. Месца працы/вучобы
3. Назва дакладу
4. Неабходнасць дэманстрацыйнага абсталявання
5.Тэзісы дакладу
6. Кантакты (тэлефон, e-mail)
Выдаткі на харчаванне – за кошт прымаючага боку.
Праграма канферэнцыі будзе даслана пасля рэгістрацыі заявак.
Па ўсіх пытаннях звяртацца: 8 (01564) 2-53-29 Сончык Ніна Уладзіміраўна





