Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюць прыняць удзел у Круглым стале «Актуальныя пытанні ваеннай гісторыі Сярэднявечча і ранняга Новага часу : да 500-годдзя Аршанскай бітвы», які адбудзецца на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (аўд. 4) 09 кастрычніка 2014 г. пачатак а 12 гадзіне.
Падчас правядзення Круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:
- Крыніцы і гістарыяграфія аб перамозе ў бітве пад Оршай 9 верасня 1514 г.;
- Палкаводцы, палітыкі, святыя : род князёў Астрожскіх у гісторыі і культуры Беларусі;
- Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага на сумежжы Сярэднявечча і ранняга Новага часу;
- Дыпламатыя і вайна як фактары развіцця палітычнай культуры ў Беларусі ў XV–XVI ст.;
- Гістарыяграфічная традыцыя шанавання юбілейных гістарычных дат у ХІХ–ХХІ ст.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі факультэта і іншых навуковых і навучальных установаў, аспіранты, магістранты і студэнты розных спецыяльнасцяў, усе цікаўныя гісторыяй Беларусі мяжы Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Заяўкі з ўказаннем кантактных дадзеных, наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце на адрас электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Адказны за правядзенне – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).





