Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

2016 г.

XIV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аладаўскія чытанні» на тэму: «Прастора музея як культурная мадэль XXI стагоддзя», прысвечаную Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь (23–24 мая 2016 г., Мінск)

23–24 мая 2016 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь арганізуе XIV Міжнародную навуковую канферэнцыю «Аладаўскія чытанні» на тэму: «Прастора музея як культурная мадэль XXI стагоддзя», прысвечаную Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Канферэнцыя будзе праходзіць у форме секцыйных пасяджэнняў, стэндавых дакладаў, майстар-класаў, прэзентацый і адбудзецца па адрасе:
г. Мінск, вул. Леніна, 20.

У рамках канферэнцыі плануецца закрануць наступныя пытанні:

• Музей як сацыяльна-культурная інстытуцыя: стан і праблемы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.
• Феномен музея XXI стагоддзя ў люстэрку музеалагічных і сацыялагічных даследаванняў.
• Музей як прастора міжкультурнай і кроскультурнай камунікацыі.
• Музей як прастора вольнага часу: сучасныя формы работы з наведвальнікам у музейнай прасторы.
• Паспяховы музей: крытэрыі ацэнкі новых маркетынгавых стратэгій.
• Навукова-рэстаўрацыйная работа і сучасныя тэхналогіі.
• Прыватна-дзяржаўнае партнёрства ў фарміраванні музейных калекцый і арганізацыі выставачных праектаў: праблемы і этапы развіцця.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца:
мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, гісторыкі, культуролагі, рэстаўратары.
Рэгламент выступленняў на канферэнцыі:
даклады – да 15 хвілін., выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 мая 2016 года выслаць заяўку на ўдзел аргкамітэту на электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. (прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, навуковае званне, месца працы/вучобы і пасада, назва даклада, кантактныя тэлефоны, e-mail) і тэкст навуковага даклада, аформленага ў адпаведнасці з патрабаваннямі (аб’ём 16 000–20 000 знакаў, анатацыя і Summary аб’ёмам да 100 слоў, ключавыя словы, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал 1,5, абзац 0,5; палі: справа – 15 мм , злева – 30 мм, зверху і знізу – 20 мм; зноскі ў квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы ў спісе літаратуры і нумара старонкі, спіс літаратуры ў алфавітным парадку; загаловак вялікімі літарамі, паўтлусты, выраўнаваны па цэнтры; ініцыялы, прозвішча аўтара, пасада і месца працы пад загалоўкам; малюнкі (JPG, 300 dpi), асобнымі файламі подпісы; агульны аб’ём графічных дадаткаў не больш за 5 файлаў).

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны ў музейным выданні «Паведамленні нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».
Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і адхілення матэрыялаў, якія не адпавядаюць узроўню і тэматыцы канферэнцыі.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі аплачваюцца арганізацыямі, якія камандзіруюць.

Месца і час правядзення канферэнцыі:
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, 23-24.05.2016 г.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў а 10-й гадзіне
Адрас музея: вул. Леніна, 20
Тэл.: +375 17 328 68 44, факс: +375 17 327 19 45

Кантактная асоба: Юлія Вячаславаўна Маспанава, вучоны сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь,
тэл. (+375 17) 327 28 55

Вложения:
Скачать этот файл (Minsk-2016.pdf)Информационное письмо[XIV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аладаўскія чытанні» на тэму: «Прастора музея як культурная мадэль XXI стагоддзя», прысвечаную Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь (23–24 мая 2016 г., Мінск)]207 kB
 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmiskonst

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика