Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь 12-13 кастрычніка 2016 года праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю "Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы".
Праблемнае поле канферэнцыі:
- рэцэпцыя эстэтыкі італьянскага мастацтва і літаратуры ў Беларусі, Польшчы, Літве: праблемы параўнальна-гістарычнай тыпалогіі;
- беларуска-італьянскія моўна-культурныя сувязі ў еўрапейскай камунікатыўнай прасторы: мінулае, сучаснасць, будучыня;
- тыпалогія мастацкай рэфлексіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;
- нацыянальная мова і літаратурная класіка як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце: італьянскі і беларускі вопыт;
- творчая спадчына італьянскіх мастакоў і архітэктараў у Беларусі;
- спадчына італьянскага гуманізму ў гістарычных лёсах славянскіх народаў
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, італьянская, руская
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 верасня 2016 года
У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.