Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага універсітэта арганізуе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню”, якая адбудзецца 27–28 чэрвеня 2017 года ў г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Канферэнцыя прымеркавана да 25-годдзя адкрыцця спецыяльнасци “музейная справа и ахова гісторыка-культурнай спадчыны” на гістарычным факультэце БДУ.
Мэты канферэнцыі
• вызначэнне ролі музеяў і помнікаахоўнай дзейнасці ў вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры;
• абмеркаванне сучасных праблем збірання, захавання, уліку, вывучэння, рэстаўрацыі культурнай спадчыны;
• пошук новых падыходаў да рашэння актуальных задач прэзентацыі і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.