Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага універсітэта арганізуе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню”, якая адбудзецца 27–28 чэрвеня 2017 года ў г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Канферэнцыя прымеркавана да 25-годдзя адкрыцця спецыяльнасци “музейная справа и ахова гісторыка-культурнай спадчыны” на гістарычным факультэце БДУ.
Мэты канферэнцыі
• вызначэнне ролі музеяў і помнікаахоўнай дзейнасці ў вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры;
• абмеркаванне сучасных праблем збірання, захавання, уліку, вывучэння, рэстаўрацыі культурнай спадчыны;
• пошук новых падыходаў да рашэння актуальных задач прэзентацыі і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца
Навукоўцы і спецыялісты музейных устаноў, а таксама ўстаноў адукацыі, навукі, аспіранты, магістранты, суіскальнікі.
Асноўныя тэмы (праблематыка) канферэнцыі:
• музей як сацыякультурны інстытут у часе і прасторы;
• праблемы тэзаўрацыі рухомай і нерухомай частак матэрыяльнай, а таксама нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
• навуковае і мастацкае праектаванне экспазіцыйнай прасторы музея;
• культурна-адукацыйная дзейнасці музея, яе змест і формы;
• інавацыі ў музейнай дзейнасці;
• місія музеяў у інфармацыйную эру;
• інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў музеі;
• музейны менеджмент і маркетынг.
Рэгламент канферэнцыі
Даклады – да 20 хвілін (пленарнае пасяджэнне), выступленні на секцыях – да 10 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Тэрмін прадстаўлення заявак з указаннем назвы даклада (паведамлення) і тэзісаў:
Заяўку і тэкст даклада неабходна васлаць па электроннай пошце: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. не пазней за 1 чэрвеня 2017 г.
Просім уключыць адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. у адасную кнігу каб пазбегнуць траплення лістоў з дадзенага адраса ў папку спам.
Іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі просім абавязкова ўказваць у заяўцы ці маюць яны патрэбу ў гатэлі.
Афіцыйнае асабовае запрашэнне на канферэнцыі высылаецца па запыце.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Атрыманне матэрыялаў па электроннай пошце будзе падцверджана Арганізацыйным камітэтам. У выпадку не атрымання ліста ў адказ (з паведамленнем аб прыняцці заяўкі да разгляду) на працягу тыдня, просім прадубліраваць Вашу заяўку яшчэ раз па электроннаму адрасу: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адхіліць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі, а таксама рэдагаваць прысланыя матэрыялы падчас падрыхтоўкі іх да публікацыі. У зборнік будуць уключаны адабраныя Аргкамітэтам матэрыялы. Публікацыя адабраных матэрыялаў бесплатная.