Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае прыняць удзел у VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая адбудзецца 1-2 лістапада 2017 г.
Тэматычныя блокі, якія прапануюцца да абмеркавання:
гістарычны
– новыя даследаванні гісторыі Полацка;
– помнікі Полацка: праблемы вывучэння, рэстаўрацыі, выкарыстання;
археалагічны
– новыя археалагічныя даследаванні Полацка і Полацкай зямлі;
– археалагічныя помнікі Полацка і Полацкай зямлі: праблемы вывучэння і інтэрпрэтацыі;
музеялагічны
– роля музея ў захаванні і прэзентацыі культурнай спадчыны гістарычнага горада;
– музей-запаведнік як сацыякультурны інстытут: тэорыя і практыка;
– новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў музеі.
Рэгламент канферэнцыі: даклады – да 20 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 5 верасня 2017 г. выслаць на адрас аргкамітэта заяўку з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасады, вучонай ступені і вучонага звання, тэмы даклада, адраса, нумароў тэлефонаў, e-mail. Заяўку дасылаць на e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.