Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

2018 г.

7-8 чэрвеня 2018 г. на гістарычным факультэце БДУ пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць (да 60-годдзя з дня нараджэння Паўла Алегавіча ЛОЙКІ)».

Праблемнае поле канферэнцыі і пытанні да абмеркавання:

  • творчы шлях Паўла Алегавіча Лойкі (1958–2010);
  • генэзіс прававога становішча і юрыдычнае афармленне шляхецкага саслоўя;
  • магнатэрыя, родавыя эліты, арыстакратыя – палітычныя і сацыяльныя эліты Вялікага Княства Літоўскага;
  • палітычная дзейнасць асобных прадстаўнікоў знаці ў жыцці Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; біяграфістыка; прасапаграфія;
  • сацыяльныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім; рэгіянальныя асаблівасці і цэнтральнаеўрапейскія тэндэнцыі XVI – XVIII ст.;
  • грамадстава, соцыум і “паспольства” Беларусі ў эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу;
  • цэнтр і перэферыя ў гістарычным наратыве Вялікага Княства Літоўскага;
  • цывілізацыйнае, рэгіянальнае, лакальнае – ваенная гісторыя ад прыватных да свяшчэнных войн;
  • гістарыяграфія гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : навуковыя школы і даследчыя цэнтры.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская (сінхронны пераклад не прадугледжаны).
Час правядзення: 7-8 чэрвеня 2018 г.
Месца правядзення: Гістарычны факультэт БДУ, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Фармат канферэнцыйных дакладаў і рэгламент канферэнцыі: на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.

Заяўкі з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; ступені і звання; кантактных дадзеных; наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце да 1 мая 2018 г. на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Персанальныя запрашэнні будуць дасланыя па папярэдняй замове на адрас электроннай пошты да 9 мая 2018 г.
Па пытанням звяртайцеся ў Аргкамітэт, які знаходзіцца Мінск (220030), вул. Чырвонаармейская, 6-4 , кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў. Тэлефон – (375 17) 222-33-00. Ці асабіста да кандыдата гістарычных навук, дацэнта Любага Андрэя Уладзіміравіча (Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.
Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі на ежу, транспартныя расходы і інш. аплочваюцца камандзіруючымі арганізацыямі.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (BSU-2018.pdf)Информационное письмоМіжнародная навуковая канферэнцыя «Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць (да 60-годдзя з дня нараджэння Паўла Алегавіча ЛОЙКІ)» (7-8 чэрвеня 2018 г., Мінск)161 kB

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика