Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

2019 г.

Дыскусійнае поле канферэнцыі:
- Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта : новы фармат у рэалізацыі канцэпцыі нацыянальнай гісторыі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.;
- Гістарыяграфія гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў ХХІ ст.;
- Афармленне саслоўяў і сацыяльных груп у Вялікім Княстве Літоўскім;
- Індывідуальныя і калектыўныя паводзіны: ад макра- да мікраструктур;
- Сацыяльныя адносіны: канфлікты і ўзаемадзеянне;
- Гісторыя ідэй: паняцці, сімвалы, уяўленні. Канструяванне інтэлектуальнай і ментальнай прасторы дзяржавы ў ранні Новы час;
- Палітычная і прававая культура Вялікага Княства Літоўскага ад XV да XVIII ст.;
- Біяграфістыка як жанр гістарычнага даследавання і крыніца вывучэння гістарычнага наратыву. Героі і трыкстары эпохі;
- Этнасацыяльныя супольнасці ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага;
- Цывілізацыйнае, рэгіянальнае, лакальнае – цэнтр і перыферыя ў гісторыі Беларусі.

Час правядзення: 6–7 чэрвеня 2019 г.
Месца правядзення: гістарычны факультэт БДУ, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Рэгламент канферэнцыі: даклады на пленарным пасяджэнні – да 25 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская (сінхронны пераклад не прадугледжаны).

Заяўкі з ўказаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; ступеняў і званняў; назвы структурнага падраздзялення; кантактных дадзеных (тэлефон, e-mail); і тэмы даклада дасылайце да 1 мая 2019 г. на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Адказны – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч (Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.). Персанальныя запрашэнні будуць дасланы па папярэдняй замове на адрас электроннай пошты да 9 мая 2019 г. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.

Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў канферэнцыі не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі на харчаванне, транспартныя расходы і іншае аплочваюцца камандзіруючымі арганізацыямі.

Па выніках канферэнцыі прадугледжана выданне зборніка навуковых артыкулаў. Базавыя патрабаванні да афармлення артыкулаў: тэкст памерам ад 18 тыс. знакаў з абавязковай наяўнасцю навукова-даведачнага апарату i бібліяграфічным спісам. Матэрыялы прымаюцца да 1 ліпеня 2019 г. на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (VKL-2019.pdf)Інфармацыйны лістМіжнародная навуковая канферэнцыя “Сацыяльныя структуры ў Вялікім Княстве Літоўскім: індывідуальнае і калектыўнае вымярэнне (да 25-годдзя кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў)” (6-7.06.2019 г., Мінск)167 kB

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика