Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гістарычны факультэт, Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў запрашаюць прыняць удзел у Міжнародным навуковым круглым стале “Сацыяльныя інстытуты ў Вялікім Княстве Літоўскім у ранні Новы час: генезіс і эвалюцыя”.
Мэтай плануемага круглага стала з’яўляецца стварэнне пляцоўкі для абмеркавання новых падыходаў і прэзентацыі сваіх напрацовак даследчыкамі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст.
Ва ўмовах пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі арганізатары пакідаюць за сабой права правядзення on-line пасяджэння з выкарыстаннем адпаведных тэхналогій.
Прапануем наступныя пытанні да шырокага абмеркавання:
- Школа сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі Паўла Алегавіча Лойкі; канцэптуальныя і метадалагічныя падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі ранняго Новага часу;
- Гістарыяграфія гісторыі сацыяльных інстытутаў Вялікага Княства Літоўскага ў ХХ –пачатку ХХІ ст.;
- Дынастыя як сацыяльны інстытут: аб вертыкальных і гарызантальных вымярэннях;
- Сацыяльныя і палітычныя інстытуты Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIIIстст. у кантэксце гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
- Гісторыя царквы як сацыяльнага інстытута ў Вялікім Княстве Літоўскім ва ўмовах рэлігійнай эвалюцыі Еўропы ў ранні Новы час;
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская (сінхронны пераклад не прадугледжаны).
Час правядзення: 2 снежня 2020 г.
Месца правядзення: Гістарычны факультэт БДУ, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Фармат дакладаў і рэгламент круглага стала: праца з 10 да 14 гадзін, паведамленне – да 15 хвілін.
Заяўкі з ўказаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; ступеняў і званняў; наймення структурнага падраздзялення; кантактных дадзеных; і тэмы паведамлення дасылайце да 1 снежня 2020 г. на адрас электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Адказны –кандыдат гістарычных навук, дацэнт Любы Андрэй Уладзіміравіч (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.
Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі на ежу, транспартныя расходы і іншае аплочваюцца камандзіруючымі арганізацыямі.