Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы міжнароднага праекта GCRF COMPASS запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы», прысвечанай 100-гадоваму юбілею заключэння дагавора.
У 2021 г. спаўняецца 100 гадоў заключэння аднаго з найбольш важных міжнародных дагавораў XX ст. – Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Гэты дагавор не толькі стаў завяршэннем ваеннага канфлікту паміж РСФСР і Польскай Рэспублікай, але таксама вызначыў межы краін ва ўсходняй частцы Еўропы амаль на два дзесяцігоддзі, зафіксаваў расклад сіл супрацьборствуючых бакоў, заклаў новыя супярэчнасці ў міжнародных адносінах і адыграў важную ролю у лёсах усіх народаў Усходняй і часткова Цэнтральнай Еўропы. Гістарычныя пытанні, звязаныя з Рыжскім мірным дагаворам, вельмі разнастайныя і ахопліваюць перыяд ад Першай сусветнай вайны, да пачатку Другой сусветнай на геаграфічным абшары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Запрашаем да ўдзелу у канферэнцыі спецыялістаў па розных аспектах гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы канца XIX -- першай паловы XX ст.
18 марта 2021 г. исторический и юридический факультет БГУ проводят Республиканскую научную конференцию молодых ученых «Развитие белорусской государственности: истоки, становление, перспективы», посвященная Дню Конституции Республики Беларусь (в рамках празднования 100-летия Белорусского государственного университета).
Место проведения: исторический и юридический факультеты БГУ (г. Минск, Красноармейская, 6; г. Минск, Ленинградская, 8)
Время проведения: 18 марта 2021 г.
Цели, задачи мероприятия: проблемы истории белорусской государственности постоянно находятся в центре внимания белорусских историков, правоведов, политологов. Исторически Белорусский государственный университет стал первой высшей школой Беларуси, формирующей государственно-правовые концепции и кадры для её реализации. Особое значение имеет вовлечение в проведение научных исследований, работу по осмыслению государственно-правовых традиций Беларуси начинающих исследователей – студентов, магистрантов, аспирантов, молодых ученых из БГУ и других учреждений высшего образования Республики Беларусь.