Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

2021 г.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» (26 сакавіка 2021 г., Мінск)

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы міжнароднага праекта GCRF COMPASS запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы», прысвечанай 100-гадоваму юбілею заключэння дагавора.

У 2021 г. спаўняецца 100 гадоў заключэння аднаго з найбольш важных міжнародных дагавораў XX ст. – Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Гэты дагавор не толькі стаў завяршэннем ваеннага канфлікту паміж РСФСР і Польскай Рэспублікай, але таксама вызначыў межы краін ва ўсходняй частцы Еўропы амаль на два дзесяцігоддзі, зафіксаваў расклад сіл супрацьборствуючых бакоў, заклаў новыя супярэчнасці ў міжнародных адносінах і адыграў важную ролю у лёсах усіх народаў Усходняй і часткова Цэнтральнай Еўропы. Гістарычныя пытанні, звязаныя з Рыжскім мірным дагаворам, вельмі разнастайныя і ахопліваюць перыяд ад Першай сусветнай вайны, да пачатку Другой сусветнай на геаграфічным абшары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Запрашаем да ўдзелу у канферэнцыі спецыялістаў па розных аспектах гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы канца XIX -- першай паловы XX ст.

Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:

  • Рыжскі мірны дагавор 1921 г.: прычыны і наступствы падпісання;
  • Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і еўрапейская дыпламатыя;
  • беларускае пытанне на савецка-польскіх мірных перамовах;
  • войны, рэвалюцыі і сацыяльныя канфлікты на тэрыторыі Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы XIX – першай палове XX ст.;
  • фарміраванне нацый і нацыянальных дзяржаў на тэрыторыі Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы XIX – першай палове XX ст.;
  • сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе ў канцы XIX – першай палове XX ст.;
  • этна-канфесійныя працэсы на тэрыторыі Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы XIX – першай палове XX ст.;
  • сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння гісторыі краін Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы XIX – першай палове XX ст.;
  • ліквідацыя Рыжскага дагавора ў пачатку Другой сусветнай вайны.

Месца правядзення канферэнцыі: Мінск, гістарычны факультэт БДУ (вул. Чырвонаармейская 6)

Час правядзення канферэнцыі: 26 сакавіка 2021 г. 10.00

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 18 сакавіка 2021 года даслаць на электронную скрыню арганізацыйнага камітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. тэкст дакладу і заяўку ўдзельніка. У заяўцы абавязкова павінны быць указаны прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (цалкам), вучоная ступень, вучонае званне, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык (афіліяцыя), пасада, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты і тэма паведамлення. Праграмны камітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў канферэнцыі і дакладаў для публікацыі. Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючай арганізацыі. У залежнасці ад эпідэміялагічнай абстаноўкі праграмны камітэт пакідае за сабой права правядзення канферэнцыі ў фармаце “online”. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка. Тэксты паведамленняў для зборніка неабходна прыслаць на адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. да 16 красавіка 2021 г. Патрабаванні да афармлення дакладаў можна знайсці ў прымацаваным інфармацыйным лісце.

Да публікацыі прымаюцца матэрыялы аб'ёмам да 15 тыс. знакаў

Зборнік матэрыялаў будзе выдадзены па выніках правядзення канферэнцыі. Адрас праграмнага камітэта: 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, гістарычны факультэт БДУ, каб. 41.

Тэлефон для даведак: (+375 17) 374 63 71;

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Вложения:
Скачать этот файл (RMD-2021-b.pdf)Інфармацыйны ліст[Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» (26 сакавіка 2021 г., Мінск)]340 kB
Скачать этот файл (RMD-2021-r.pdf)Информационное письмо[Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» (26 сакавіка 2021 г., Мінск)]350 kB
Скачать этот файл (RMD-2021-e.pdf)Information letter[Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» (26 сакавіка 2021 г., Мінск)]313 kB
Скачать этот файл (Programm_26.03.2021.pdf)Праграма канферэнцыі[Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рыжскі мірны дагавор 1921 г. у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» (26 сакавіка 2021 г., Мінск)]953 kB
 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmiskonst

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика