Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскім круглым стале памяці доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Андрэевіча Егарэйчанка (23.04.1955 – 02.12.2021).
У межах круглага стала плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
- Навуковая спадчына А.А. Егарэйчанкі ў святле сучаснай археалогіі;
- А.А. Егарэйчанка як выкладчык і арганізатар археалагічнай экспедыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Актуальныя праблемы археалогіі позняга бронзавага і ранняга жалезнага вякоў Беларусі;
- Раннеславянская археалогія: стан і перспектывы даследаванняў.
Круглы стол адбудзецца 02.12.2022 на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, вул. Мендзялеева, 36).
Рэгламент выступленняў – да 15 хвілін.
Працоўныя мовы – беларуская, руская.
Аплата камандзіровачных выдаткаў за кошт камандзіруючага боку.
Фармат удзелу – вочны.
Для ўдзелу ў працы круглага стала і па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртацца да Курловіч Паліны Сяргееўны (+375336612701; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.), Вайтовіч Аляксандры Уладзіміраўны (+375297210544; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.), Сахончыка Алега Дзмітрыевіча (+375293210811; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).
Тэрмін падачы заявак – да 25.11.2022.





