Асоба даследчыка, як і асоба чалавека Сярэднявечча ці ранняга Новага часу ў гістарычнай прасторы Вялікага Княства Літоўскага патрабуе несупыннага вяртання да асэнсавання кожнаму пакаленню даследчыкаў айчыннай гісторыі.
Галоўнай мэтай плануемага навуковага мерапрыемства з’яўляецца прадстаўленне дыскусійнай пляцоўкі для маладога пакалення даследчыкаў Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Спадзяемся, што навуковыя чытанні паспрыяюць пошуку новых метадалагічных падыходаў, прэзентацыі сваіх даследаванняў для студэнтаў-гісторыкаў, магістрантаў і аспірантаў, а таксама падтрыманню навуковых традыцый у вывучэнні мінулага Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфіі і крыніц па гісторыі Беларусі і ўсяго рэгіёна.
Прапануем наступныя пытанні да шырокага абмеркавання:
- Асоба і творчасць Ю.М. Бохана; канцэптуальныя падыходы да вывучэння сацыяльнай гісторыі Беларусі;
- Гістарыяграфія гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў ХХ–пачатку ХХІ ст.; гісторыя кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў;
- Чалавек Сярэднявечча і чалавек ранняга Новага часу; біяграфістыка як накірунак у даследаваннях гісторыі Сярэднявечча і ранняга Новага часу ў Беларусі;
- Палітычная, эканамічная і ваенная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага Сярэднявечча і ранняга Новага часу ва ўмовах трансфармацый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
- Іерархі, манахі, кцітары як кампанент развіцця сацыяльных структур у Вялікім Княстве Літоўскім ва ўмовах рэлігійнай эвалюцыі Еўропы да пачатку ХІXст.; інтэлектуальная гісторыя і гісторыя культуры Беларусі.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Час правядзення: 12 красавіка 2023 г.
Месца правядзення: Гістарычны факультэт БДУ, Мінск, вул. Мендзялеева, 36.
Фармат дакладаў і рэгламент: пленарнае выступленне – да 20 хв.; секцыйнае паведамленне – да 10 хвілін.
Заяўкі з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; наймення структурнага падраздзялення, курса, групы; кантактных дадзеных (тэлефон, адрас электроннай пошты); тэмы паведамлення і тэзісы (да 2 тыс. знакаў) дасылайце да 1 красавіка 2023 г. на адрас электроннай пошты: кандыдату гістарычных навук, дацэнту Любаму Андрэю Уладзіміравічу (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).