Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі па пытаннях сацыяльнай гісторыі Беларусі “Мадэрнізацыя і працэсы сацыяльных трансфармацый у Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.”.
Час правядзення: 17 лістапада 2023 г.
Месца правядзення: Мінск (Рэспубліка Беларусь), Беларускі дзяржаўны універсітэт, гістарычны факультэт (вул. Мендзялеева 36.)
Рабочыя мовы: беларуская, руская
Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:
- сацыяльныя трансфармацыі беларускага грамадства ў канцы XVIII – пачатку ХХI стст.;
- мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.;
- сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.;
- этна-канфесійныя і дэмаграфічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХI ст.;
- сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння сацыяльнай гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХІ ст.
- фарміраванне і развіццё школы сацыяльнай гісторыі Беларусі на гістарычным факультэце БДУ
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 12 кастрычніка 2023 г. даслаць на электронную скрыню арганізацыйнага камітэта (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.) тэкст дакладу і заяўку (у адным файле). Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікацыі. Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца за кошт камандзіруючай арганізацыі.