Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

2024 г.

Галоўнай мэтай плануемага навуковага мерапрыемства з’яўляецца прадстаўленне дыскусійнай пляцоўкі для маладога пакалення даследчыкаў гісторыі Беларусі Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Навуковай праблематыкай чытанняў бачыцца разгляд асобы ў гісторыі ў розных аспектах яе праяўлення – ад стварэння біяграфій, аналізу дзейнасці і ўкладу гістарыячнай асобы эпохі Вялікага Княства Літоўскага да гістарыяграфічных пытанняў і навуковых біяграфій даследчыкаў эпохі. Чытанні паспрыяюць пошуку новых метадалагічных падыходаў, прэзентацыі вынікаў даследаванняў для студэнтаў-гісторыкаў, магістрантаў і аспірантаў гістарычнага факультэта БДУ, а таксама падтрыманню навуковых традыцый у вывучэнні мінулага Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфіі і крыніц па гісторыі Беларусі і ўсяго рэгіёна закладзеныя супрацоўнікамі Кафедры.

Прапануем наступныя пытанні да шырокага абмеркавання:

  • Навуковая спадчына Ю.М. Бохана; канцэптуальныя падыходы да вывучэння сацыяльнай і ваеннай гісторыі Беларусі;
  • Гістарыяграфія гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў ХХ–пачатку ХХІ ст.; гісторыя кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў;
  • Крыніцы па персанальнай гісторыі Сярэднявечча і ранняга Новага часу;
  • Чалавек Сярэднявечча і чалавек ранняга Новага часу; біяграфістыка як накірунак у даследаваннях гісторыі Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага;
  • Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага Сярэднявечча і ранняга Новага часу ва ўмовах трансфармацый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
  • Інтэлектуальная гісторыя і гісторыя культуры Беларусі XIII XVIII ст..

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Час правядзення: 11 красавіка 2024 г.

Месца правядзення: Гістарычны факультэт БДУ, Мінск, вул. Мендзялеева, 36.

Фармат дакладаў і рэгламент: пленарнае выступленне – да 20 хв.; секцыйнае паведамленне – да 15 хвілін.

Заяўкі з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; наймення структурнага падраздзялення, курса, групы; кантактных дадзеных (тэлефон, адрас электроннай пошты); тэмы паведамлення і тэзісы (да 2 тыс. знакаў) дасылайце да 6 красавіка 2024 г. на адрас электроннай пошты: кандыдату гістарычных навук, дацэнту Любаму Андрэю Уладзіміравічу (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.

Вложения:
Скачать этот файл (Infarmatsyny-list_Bokhan_2024.pdf)Інфармацыйны ліст[ІV навуковыя чытанні памяці доктара гістарычных навук Юрыя Мікалаевіча Бохана (1966–2017) «Асоба, чалавек і супольнасць у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII–XVIII ст.» (11.04.2024 г., Мінск)]221 kB
 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика