Запрашаем Вас прыняць удзел у міжнароднай навукова-практычнай каферэнцыі прысвечанай памяці доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Андрэевіча Егарэйчанка (23.04.1955 – 02.12.2021).
Месца правядзення: Гістарычны факультэт БДУ, Чырвонаармейская, 6.
Форма правядзення: Вочная
У межах праблемнага поля канферэнцыі плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
- Навуковая спадчына А.А. Егарэйчанкі ў святле сучаснай археалогіі;
- А.А. Егарэйчанка як выкладчык і арганізатар археалагічнай экспедыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Актуальныя праблемы археалогіі позняга бронзавага і ранняга жалезнага вякоў Беларусі;
- Раннеславянская археалогія: стан і перспектывы даследаванняў.
Рэгламент выступленняў – да 15 хвілін. Працоўныя мовы – беларуская, руская.
Аплата камандзіровачных выдаткаў за кошт камандзіруючага боку. Фармат удзелу – вочны.
Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі. Інфармацыя па зборніку дакладаў і патрабаванні да публікацый будуць змешчаны ў інфармацыйным лісце № 2. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў і матэрыялаў для публікацыі.
Для ўдзелу ў працы канферэнцыі і па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртацца да
Курловіч Паліны Сяргееўны (+375336612701; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.),
Сахончыка Алега Дзмітрыевіча (+375293210811; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.),
Зыль Алесі Віктараўны (+375293731129; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).
Тэрмін падачы заявак – да 23.03.2025. Форму заяўкі дасылаць на электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.





