Гістарычны факультэт БДУ, Савет маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ, Беларускі гістарычны часопіс у межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя гістарычнага факультэта БДУ, правёў 15 кастрычніка 2014 г. круглы стол “Гісторыя Беларусі вачыма айчынных і замежных даследчыкаў: школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі”
Гістарычны факультэт БДУ, Савет маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ, Беларускі гістарычны часопіс у межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя гістарычнага факультэта БДУ, праводзяць круглы стол “Гісторыя Беларусі вачыма айчынных і замежных даследчыкаў: школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі”
Дакладчыкі:
Корзюк Аляксандр Аляксандравіч, загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін i методыкі выкладання гісторыi БДПУ імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Гальпяровіч Максім Навумавіч, галоўны рэдактар часопіса “Белрускі гістарычны часопіс”;
Каун Сяргей Барысавіч, старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства БДУ.
Круглы стол пройдзе 15 кастрычніка 2014 г. на гістарычным факультэце БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6 (ст. метро “Кастрычніцкая”), аўд. 23. Пачатак – 14-30.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя работнікі, аспіранты і студэнты.
Дадатковая інфармацыя: дацэнт кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў БДУ Сцяпан Артуравіч Захаркевіч, тэл. +375 17 222-35-81
3–4 чэрвеня 2013 г. прайшоў Міжнародны навуковы круглы стол "Талерантнасць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вытокі і традыцыі". Двухдзённы форум працаваў у Мінску і Нясвіжы.
Арганізатарамі круглага стала выступіў Савет маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта (ва ўзаемадзеянні з дэканатам), Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гісторыка-культурны музеей-запаведнік "Нясвіж".
З дакладамі і паведамленнямі выступілі навукоўцы з Беларусі (БДУ, НАН Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, БІП-Інстытут правазнаўства) і Польшчы (Польская Акадэмія Навук, Ягелонскі Універсітэт, Вроцлаўскі Універсітэт, Сілезскі Універсітэт у Катовіцах, Універсітэт імя А. Міцкевіча).
Маладыя навукоўцы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні 70-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ 17 мая 2013 г. Члены Савета маладых навукоўцаў факультэта былі старшынямі і сустаршынямі шэрагу секцый. Па выніках канферэнцыі рыхтуецца публікацыя дакладаў усіх удзельнікаў – студэнтаў і аспірантаў гістарычнага факультэта (выхад плануецца да канца 2013 года).
23 красавіка 2013 г. на гістарычным факультэце БДУ адбылася сустрэча з французскім гісторыкам прафесарам Нікаля Вертам, у арганізацыі і правядзенні якой прымалі актыўны ўдзел маладыя навукоўцы факультэта.