Маладыя навукоўцы гістарычнага факультэта прынялі ўдзел у ІІ Форуме маладых палітолагаў.
24-31 сакавіка 2013 г. у Расійскім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Масква, Расія) адбыўся II Форум маладых палітолагаў, у якім прынялі ўдзел маладыя навукоўцы гістарычнага факультэта БДУ. Цэнтральным пытаннем дыскусій форуму стала Еўразійская прастора ва ўмовах глабалізацыі. Маладыя навукоўцы з краін СНД абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы; праслухалі лекцыі вядучых аналітыкаў РІСД па гэтай тэме.
https://hist.bsu.by/nauka/sovet-molodykh-uchenykh/2244-ii-forum-maladykh-palitolaga.html#sigProId1068a6cc43