Гістарычны факультэт БДУ, Савет маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ, Беларускі гістарычны часопіс у межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя гістарычнага факультэта БДУ, правёў 15 кастрычніка 2014 г. круглы стол “Гісторыя Беларусі вачыма айчынных і замежных даследчыкаў: школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі”
Дакладчыкамі выступілі Корзюк Аляксандр Аляксандравіч, загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін i методыкі выкладання гісторыi БДПУ імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, а таксама Гальпяровіч Максім Навумавіч, галоўны рэдактар часопіса “Белрускі гістарычны часопіс”.
Пад час круглага стала былі абмеркаваны пытанні класіфікацыі падручнікаў, спецыфіка стварэння айчынных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Асобная ўвага была нададзена праблеме поглядаў расійскіх даследчыкаў на гісторыю Беларусі, выкладзеную ў беларускіх школьных дапаможніках.
У выніку працы круглага стала было прапанавана: стварыць спецыяльны семінар па праблемах школьных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі на базе часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”; на старонках Беларускага гістарычнага часопіса друкаваць аўтарскія тэксты асобных параграфаў дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.
- Кликните для увеличения Кликните для увеличения

https://hist.bsu.by/nauka/sovet-molodykh-uchenykh/2672-ks-smu.html#sigProId41e07cba12