Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Совет молодых ученых

Актуальныя праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі

Рыхтуецца да выдання зборнік матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў “Актуальныя праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі”, якая праходзіла на гістарычным факультэце БДУ 27–28 верасня 2011 г.

Канферэнцыя была прысвечана 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 90-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У працы канферэнцыі ўзялі ўдзел блізу ста маладых даследчыкаў з БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БДПУ імя М. Танка, БДТУ, МДЛУ, Магілёўскага, Гродзенскага, Брэсцкага, Полацкага дзяржаўных універсітэтаў, музеяў, галіновых даследчых устаноў, шэрагу дзяржаўных органаў.

На пленарным пасяджэнні з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся першы прарэктар БДУ прафесар М.А. Жураўкоў, дэкан гістарычнага факультэта БДУ С.М. Ходзін, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В. Даніловіч. З пленарнымі дакладамі выступілі І.І. Пляхімовіч, В.С. Макарэвіч, А.А. Яноўскі, Т.Дз. Герновіч, якія падзяліліся з удзельнікамі канферэнцыі сваімі даследаваннямі аб суверэнітэце і прававым развіцці Беларусі, беларускай складаючай у дзейнасці першых гісторыкаў БДУ, этапах станаўлення беларускай дзяржаўнасці, праблематыцы беларускіх культурных каштоўнасцей, апынуўшыхся за межамі Рэспублікі Беларусь.

Далейшая праца канферэнцыі прайшла ў шасці секцыях “Гісторыя Беларусі: праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці”, “Усеагульная гісторыя”, “Гісторыя ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян”, “Археалогія Беларусі”, “Гістарыяграфія, крыніцазнаўства, архівазнаўства, метадалогія гісторыі”, “Этналогія, этнаграфія, музейная справа”. Прадстаўленыя даклады не толькі далі магчымасць маладым даследчыкам магчымасць падзяліцца сваімі навуковымі вынікамі з калегамі і прызнанымі прафесіяналамі, але і засведчылі, што даследаванні маладых беларускіх гісторыкаў працягваюць і развіваюць склаўшыяся гістарычныя школы, у заўважнай ступені прысвечаны цікавай і значнай у кантэксце сучасных грамадскіх працэсаў праблематыцы, маюць міжнародна значнае гучанне. Прыемна адзначыць, што вялікая колькасць дакладаў і паведамленняў была прысвечана актуальным прраблемам крыніцазнаўства, гістарыяграфіі, розных спецыяльных гістарычных дысцыплін.

28 верасня 2011 г. у межах канферэнцыі прайшло пасяджэнне круглага стала “Рэспубліка Беларусь: развіццё беларускай дзяржаўнасці на сучасным этапе”. У працы кругляга стала прынялі ўдзел як маладыя даследчыкі з розных устаноў, так і такія вядомыя навукоўцы, як А.Г. Каханоўскі, У.Я. Казлякоў, Л.А. Мурашка, В.І. Мянькоўскі, М.У. Смяховіч, С.М. Ходзін. Удзельнічалі ў працы круглага стала і прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый. Падчас мерапрыемтсва былі абмеркаваны актуальныя праблемы вывучэння найноўшай гісторыі беларускай дзяржаўнасці, тэндэнцыі развіцця гістарычнай навукі ў сучаснай Беларусі, разгледжаны дыскусійныя пытанні станаўляення прэзідэнцкай формы праўлення ў Беларусі, разіццё дзяржаўнага суверэнітэту ва ўмовах глабалізацыі, іншыя пытанні.

Усё адзначанае дае падставы казаць, што ў беларускай гістарычнай навукі ёсць будучыня.

Па выніках канферэнцыі было вырашана зрабіць форумы маладых гісторыкаў традыцыйнымі.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика