30 сакавіка 2023 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца пасяджэнне гуртка даследчыкаў генеалогіі “РАДАВОД” (гiсторыя сям’і, методыка вывучэння ўласнага радаводу, гісторыя Малой Радзімы).
У праграме пасяджэння:
- Афіцыйныя базы і банкі даных удзельнікаў Першай і Другой сусветных войнаў: значэнне для захавання і ўшанавання памяці, патэнцыял у даследаванні генеалогіі (канд. гіст. нав., дацэнт каф. крыніцазнаўства А.М. Латушкін).
- “Базы і банкі даных удзельнікаў Другой сусветнай вайны як крыніца па генеалогіі маёй сям’і”, даклад студэнткі курса ІІІ спецыяльнасці “Гісторыка-архівазнаўства” М.А. Дзмітровіч.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і гісторыяй Айчыны!
Час і месца мерапрыемства: 30 сакавіка 2023 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (г. Мінск, вул. Мендзялеева, 36, ауд. № 201.
Кантакты арганізатараў (Латушкін Андрэй Мікалаевіч): e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.